Улада

Пікет памяці зніклых 16 гадоў таму Ганчара і Красоўскага доўжыўся каля паўгадзіны ФОТА

Каля паўгадзіны доўжыўся пікет памяці зніклых 16 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, наладжаны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй у цэнтры Мінска. Каля 10 актывістаў АГП трымалі партрэты Ганчара і Красоўскага, а таксама зніклых былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі і журналіста Дзмітрыя Завадскага, сцягі некаторых арганізацый дэмакратычных сіл Беларусі. 

У акцыі таксама ўдзельнічаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі. 

Завяршаючы пікет, старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што гэтае мерапрыемства не з'яўляецца «акцыяй палітычнай структуры, а пазіцыяй грамадзян, якія хочуць ведаць праўду і кажуць: «Мы памятаем». «Пакуль гэтая тэма ёсць, мы будзем пра яе гаварыць. Праўда — мацней за ўсё», — заявіў палітык. 

Нагадаем, на пікеце Лябедзька звярнуў увагу, што ні ў воднага кандыдата ў прэзідэнты ў перадвыбарныя праграмы не ўключаны пункт аб тым, што вінаватыя ў знікненнях павінны панесці пакаранне. «Мы можам рабіць выгляд, што ў нас цывілізаваная краіна, што ў нас ёсць выбары. Але будзем гаварыць праўду не толькі аб эканамічных і сацыяльных злачынствах, але і аб тых, якія тычацца чалавечых жыццяў», — заявіў ён. 

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька

У ходзе пікета старшыня АГП быў вымушаны даваць пісьмовыя тлумачэнні наконт акцыі супрацоўніку міліцыі. Лябедзька заявіў міліцыянеру, што, на яго думку, дазволу на гэты пікет яму браць было не трэба, бо згодна з Канстытуцыяй у перыяд выбарчай кампаніі ён мае права агітаваць супраць праграм зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. «А ні ў каго з кандыдатаў праблемы зніклых палітыкаў у праграме няма», — канстатаваў лідар АГП. 

Як на Анатоля Лябедзьку міліцыя складала пратакол ФОТА і ВІДЭА

Супрацоўнік органаў унутраных спраў спрабаваў узяць тлумачэнні ў астатніх удзельнікаў пікета, але паспеў толькі ў аднаго. 

Вечарам 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар, які першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а затым пайшоў у апазіцыю, і яго сябар Анатоль Красоўскі прыехалі ў лазню, размешчаную ў Мінску па вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў «Джып-Чэрокі» Красоўскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць