Грамадства

У Мінску прэзентавалі новы праект ЕС для Беларусі

Еўрапейская праграма мабільнасці для Беларусі MOST, прэзентаваная 18 верасня ў Інстытуце Гётэ, прадугледжвае стажыроўкі 1.500 беларускіх грамадзян у краінах ЕС.

Як адзначыла на прэзентацыі кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, умацаванне і пашырэнне міжасобасных адносін — прыярытэтная задача ў супрацоўніцтве Еўрасаюза і Беларусі. 

«Гэта пазначана ў асноўных дакументах ЕС. Мабільнасць грамадзян з'яўляецца асноўным элементам устойлівага партнёрства. У сувязі з гэтым праект MOST з'яўляецца цяпер ключавым момантам нашага супрацоўніцтва з Беларуссю», — заявіла Віктарын. 

Яна паведаміла, што на рэалізацыю праекта ЕС выдзеліў прыкладна 5 млн еўра. «Яго дэталі доўгі час распрацоўваліся і абмяркоўваліся нашым беларускім партнёрам — Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Праект выглядае вельмі шматабяцальным. Я хачу выказаць падзяку МЗС Рэспублікі Беларусь за аказаную падтрымку», — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва. 

Андрэа Віктарын падкрэсліла: «Праект стартуе ў той час, калі мы назіраем станоўчыя зрухі ў нашым палітычным дыялогу з Беларуссю». 

Яна назвала MOST беспрэцэдэнтным па маштабах праектам, які дазволіць беларусам, што працуюць у розных сферах, паўдзельнічаць у стажыроўках у любой з краін Еўрасаюза. 

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС таксама адзначыла, што распрацоўцы праекта папярэднічалі «доўгія кулуарныя перамовы, пачатыя ў Бруселі». 

Віктарын выказала падзяку пасольствам краін ЕС у Беларусі за тое, што яны падтрымалі MOST і маюць намер спрасціць працэдуру выдачы віз яго ўдзельнікам. 

У сваю чаргу начальнік аддзела Еўрапейскага саюза і субрэгіянальных арганізацый упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Алег Шлома адзначыў, што міністэрства з'яўляецца нацыянальным каардынатарам праекта. 

«З палітычнага пункту гледжання хацеў бы адзначыць, што ўсё, што працуе на нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, уключаючы ўсе магчымыя інструменты і захады, мы, зразумела, падтрымліваем», — сказаў ён. 

З іншага боку, дадаў Шлома, «мы разглядаем праект MOST у якасці адной з праграм у межах развіцця міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам». 

Паводле слоў прадстаўніка МЗС, праект важны з пункту гледжання назапашвання вопыту беларускімі спецыялістамі. «Зразумела, што далейшае развіццё краіны патрабуе наяўнасці адукаваных і кваліфікаваных спецыялістаў, здольных на роўных супрацоўнічаць з міжнароднымі партнёрамі», — сказаў ён. 

Кіраўнік праекта MOST Клаус Баер паведаміў, што праект арыентаваны найперш на ўжо працуючых людзей, таму ён не дубліруе ўжо дзейныя праекты, якія фінансуе ЕС. 

Паводле слоў Баера, стажыроўкі будуць арганізаваныя для спецыялістаў у сферы культуры, адукацыі, навукі, тэхналогій і іншых галін. Магчымыя як індывідуальныя, так і групавыя стажыроўкі, як кароткачасовыя, так і доўгатэрміновыя. Падаваць заяўкі на ўдзел у праекце могуць паўналетнія грамадзяне Беларусі. Арганізацыя стажыроўкі магчымая ў любой з 28 краін ЕС, дадаў Баер. 

Непасрэднымі арганізатарамі праекта выступаюць Інстытут Гётэ ў Мінску і Брытанскі савет у Польшчы. Рэалізацыя праекта працягнецца да снежня 2017 года. Плануецца, што кожны месяц у абменах будуць удзельнічаць не менш як 50 грамадзян Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць