Грамадства1414

Суседка жабрака са станцыі метро «Уручча»: Ён сляпы, непітушчы, але быў у турме

18 верасня інцыдэнт ускалыхнуў спачатку людзей у мінскім метро, а пасля і інтэрнэт. Сляпога жабрака міліцыя пацягнула за нагу проста па сходах.

У Мінску Дзмітрыя ведае, напэўна, больш людзей, чым якіх-небудзь малавядомых артыстаў з АНТ. Міласціну на станцыях метро ён просіць ўжо даўно. Часта пасажыры па душах размаўлялі з Дзмітрыем і распытвалі аб грамадскім і асабістым. Таму многіх шакавала карціна, калі людзі ў форме паспрабавалі яго затрымаць. Сляпы, няшчасны і бездапаможны чалавек у кайданках ўспрымаецца інакш, чым калі б у кайданкі закавалі звычайнага здаровага мужчыну.

Пасля сутычкі ў пераходзе заведзена крымінальная справа за супраціў міліцыі. Падазраваны — Дзмітрый А. Следчы камітэт высвятляе ўсе акалічнасці здарэння, а таксама «ступень абмежаванасці фізічных здольнасцяў» ў мужчыны.

Можа быць, у пераходзе метро Дзмітрый толькі гуляе ролю інваліда і такім чынам зарабляе грошы? Высвятляем, ці сапраўды ён з'яўляецца невідушчым.

Ва Упраўленні сацыяльнай абароны Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска пра Змітра нічога не ведаюць. Справа ў тым, што апошні раз афіцыйна ён быў прапісаны ў так званай ночлежке па Ваўпшасава, дзе спыняюцца людзі, якія не маюць пэўнага месца жыхарства.

Затое мужчыну неаднойчы дапамагалі ў паліклініцы №8 ва Уруччы. Крыніцы ў медустанове пацвердзілі Еўрарадыё, што Дзмітрый А. — інвалід першай групы па зроку.

Адпраўляемся ў шматпавярхоўку на вуліцы Шугаева, дзе мужчына жыве ў апошнія гады.

На ўваходзе ў яго кватэру няма вочка. Званок зламаны. З-за старых тандэтных дзвярэй брэша сабака. Падобна да таго, што клапаціцца пра жывёліну цяпер няма каму.

Стукаем у дзверы да суседзяў.

«Сацыяльным работнікам я ўжо адказала на ўсе пытанні. Ён сляпы, па-сапраўднаму сляпы. Апошнія 10 гадоў — дакладна! Ён не п'яніца. Я сама яго прыводзіла ад станцыі метро дадому. І так яго са станцыі метро да кватэры даводзілі вельмі многія людзі. цесна ён ні з кім адносін не меў», — з недаверам адказвае на пытанні Еўрарадыё адна з суседак Дзмітрыя.

Незадоўга да візіту журналіста па пад'ездзе гэтак жа прайшоўся міліцыянт.

«Некаторы час тут ён жыў з сястрой і пляменніцай. А потым жыў сам. Калісьці яму прапаноўвалі застацца ў інтэрнаце для сляпых, але ён адмовіўся, хацеў сам пра сябе клапаціцца. Ён спакойны, неагрэсіўны хлопец…» — пераконвае суседка.

Аб Змітры А. распытваем ў іншых жыхароў дома. Усе пацвярджаюць, што ён без зроку, і ўсе ведаюць, што ён збіраў міласціну ў метро. 

Следчы камітэт у сваім паведамленні зрабіў акцэнт, што мужчына раней быў неаднаразова судзімы за хуліганства і маёмасныя злачынствы. Падчас бойкі, паводле звестак праваахоўнікаў, Дзмітрый укусіў аднаго з міліцыянтаў і нанёс удар левай рукой у скроневую вобласць галавы.

Каментатары ў інтэрнэце робяць акцэнт на звычайнай міласэрнасці і мэтазгоднасці. Ніякай патрэбы ў такім жорсткім затрыманні жабрака людзі не ўгледжваюць. Многія падазраюць, што ідзе перадвыбарчая зачыстка сталіцы ад «асацыяльных элементаў», каб замежныя назіральнікі не бачылі, што і ў Беларусі інваліды жабруюць.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць