Спорт

Сёння мінскія «Цмокі» стартуюць у сезоне Адзінай лігі ВТБ

Сёння, 7 кастрычніка, баскетбольная мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» пачне шлях ў адным з наймацнейшых турніраў Старога Света — Адзінай лізе ВТБ.

By.tribuna.com

Першы матч падапечныя Ігара Грышчука правядуць у Казані супраць УНІКСа — клуба, які будзе імкнуцца значна палепшыць вынікі мінулага сезона. У тым ліку і за кошт набыткаў, з якіх вылучаецца беларус Арцём Парахоўскі.

Пачатак сустрэчы а 18.30, нагадвае афіцыйны сайт беларускага клуба, які, дарэчы, вядзецца па-беларуску.

У мінулым сезоне кіраўніцтва лігі ВТБ упершыню адмовілася ад дзялення каманд на групы. У выніку 16 дружын змагаліся паміж сабой па класічнай двухколавай сістэме, якая ў сваю чаргу дадала прывабнасці турніру. Па-першае, павялічалася колькасць гульняў. Па-другое, разам з ёй павялічалася і колькасць непрадказальных вынікаў. «Цмокі» ў выніку фінішавалі на 15-м месцы.

У турніры бяруць удзел 9 камандаў з Расіі, па адной з Фінляндыі («Байзанс»), Чэхіі («Німбурк»), Латвіі (ВЭФ), Эстоніі («Калеў»), Грузіі («Віта»), Казахстана («Астана»).

Яшчэ год таму клубы з Літвы (пяць камандаў) дэманстратыўна адмовіліся ад удзелу ў турніры.

Расклад найбліжэйшых матчаў

13 кастрычніка: «Енісей» (Краснаярск, Расія) – «Цмокі-Мінск»
18 кастрычніка: «Цмокі-Мінск» — «Зеніт» (Санкт-Пецярбург, Расія)
22 кастрычніка: ВЭФ (Рыга, Латвія) — «Цмокі-Мінск»
31 кастрычніка: «Красны Акцябр» (Валгаград, Расія) – «Цмокі-Мінск»
8 лістапада: «Цмокі-Мінск» — «Німбурк» (Чэхія)

Скончыцца асноўны турнір 24 красавіка. Хатнія матчы «Цмокі» будуць праводзіць на «Мінск-Арэне».

Заяўка мінскага клуба ў лізе ВТБ выглядае наступным чынам:

0. Энтані Хіліярд, 4. Павел Ульянка, 8. Іван Мараш, 9. Раман Рубінштэйн, 10. Бранка Міркавіч, 11. Аляксей Лашкевіч, 12. Яўген Белянкоў, 14. Гарэт Штутц, 15. Аляксандр Семянюк, 21. Віталь Лютыч, 29. Сяргей Казлоў, 30. Дзмітрый Паляшчук, 41. Аляксандр Кудраўцаў, 99. Джасцін Грэй.

Галоўны трэнер: Ігар Грышчук Асістэнты трэнера: Андрэй Крыванос, Расціслаў Вяргун.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць