Грамадства44

Памёр Вадзім Папоў

Памёр Вадзім Папоў, які ў 2000‑2004 і 2007‑2008 гадах быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў. Яму было 86 гадоў.

Вадзім Папоў. Фота: БелТА

Вадзім Папоў нарадзіўся 5 ліпеня 1940 года ў горадзе Дзямідаў Смаленскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у саўгасе, пазней працаваў брыгадзірам і механікам. У 1961—1964 гадах служыў у Савецкай арміі, пасля чаго працаваў на камсамольскай рабоце.

У 1971 годзе Папоў скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а ў 1984‑м — Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1972—1976 гадах быў дырэктарам саўгаса імя Калініна ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці.

Пасля гэтага доўгі час працаваў у партыйных органах. Быў інструктарам, загадваў аграрным аддзелам Магілёўскага абкама КПБ, працаваў у ЦК КПБ, узначальваў Асіповіцкі гаркам, а пазней стаў другім і першым сакратаром Магілёўскага абкама КПБ.

З 1992 года Папоў перайшоў на гаспадарчую працу і кіраваў рознымі прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. У 1999 годзе яго прызначылі першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, а 14 ліпеня 2000 года ён стаў міністрам.

У кастрычніку 2000 года Папоў быў прызначаны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога склікання. 21 лістапада таго ж года яго прызначылі старшынёй Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго ён пакінуў пасаду міністра сельскай гаспадаркі.

У 2004 годзе Папоў зноў стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і ўзначаліў пастаянную камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД. У кастрычніку 2007 года яго паўторна прызначылі старшынёй Палаты прадстаўнікоў пасля адстаўкі Уладзіміра Канаплёва. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 2008 года, а пасля заканчэння паўнамоцтваў таго склікання пайшоў на пенсію.

Каментары4

  • Беларус
    08.09.2026
    Вольга, Незразумелая прэтэнзія. Хіба па ім тут нехта слёзы пралівае? Чыста інфармацыйнае паведамленне, што памёр колішні старшыня палаткі, з сухой ягонай біяграфіяй. І нават без чорнай рамкі.
  • Жора
    08.09.2026
    Беларус, прэтэнзія - пры даволі доўгай біяграфіі ані слова пра незаконнасць лукашэнкаўскай палаткі. Быццам бы гэта быў абраны народны прадстаўнік і прыстойны чалавек, а не прызначэнец крывавага дыктатара.
  • Беларус
    08.09.2026
    Жора, У тэксце не напісана, што яго нехта абіраў:

    "У кастрычніку 2000 года Папоў быў ПРЫЗНАЧАНЫ дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога склікання. 21 лістапада таго ж года яго ПРЫЗНАЧЫЛІ старшынёй Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго ён пакінуў пасаду міністра сельскай гаспадаркі".

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць