Грамадства

Працэс вакол вядра бульбы працягнецца ў панядзелак

Сёньня адбылося першае паседжаньне, на якім прысутнічаў Алесь Міхалевіч і прадстаўніца «Советской Белоруссіі». Павал Якубовіч у суд не зьявіўся.

Суд па справе Міхалевіча працягнецца ў панядзелак а 9-й гадзіне. Сёньня адбылося першае паседжаньне, на якім прысутнічаў Алесь Міхалевіч і прадстаўніца «Советской Белоруссіі». Павал Якубовіч у суд не зьявіўся.

Наконт прадмету зыску прадстаўніца СБ выказалася ў тым сэнсе, што ў артыкуле выкарыстаны «вобраз, які адлюстроўвае ацэнку аўтарам магчымасьці зысца дапамагчы прадпрымальнікам у вырашэньні іх спэцыфічных праблем». Зыск адказчык не прызнаў.

У судзе прадстаўніца газэты запыталася ў сп. Міхалевіча, ці не зьяўляецца ён фігурантам справы з фальшывым накладам газэты «СБ» у сакавіку 2006 году. Міхалевіч заявіў, што гэта ня мае ніякага дачыньня да справы. На гэта палітык пачуў: «Значыць, маеце. Ці ня хочаце Вы такім чынам сябе рэабелетаваць». Міхалевіч адказаў, што не.

Агулам сёньняшняе паседжаньне заняло 35 хвілін. Чаму суд яшчэ ў пятніцу ня вынес рашэньне? Алесь Міхалевіч лічыць, што для рашэньня па ягонай справе суду патрэбныя кансультацыі.

11 студзеня 2008 году ў газэце «Советская Белоруссия» быў надрукаваны артыкул Арцёма Чалядзінскага «Крутой мираж». Сярод іншага аўтар артыкула сьцьвярджае: «Потому они искренне полагают, что никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич реально помогут им в специфических предпринимательских проблемах».

Як было высьветлена на папярэднім разглядзе справы, пад гэтым псэўданімам друкуецца галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч.

Алесь Міхалевіч лічыць, што гэты артыкул ганьбіць ягоны гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю. Ён патрабуе ад «Советской Белоруссии» абвергнуць на сваіх старонках непраўдзівыя зьвесткі пра яго, а таксама выплаціць кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 6160 рублёў — столькі каштуе ў ГУМе новае вядро для бульбы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне17

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць