Немец Юрген Клоп, па дадзеных Бі-бі-сі, прызначаны новым галоўным трэнерам «Ліверпуля». 48-гадовы спецыяліст, вядомы па працы з «Барусіяй» з Дортмунда, узгадніў кантракт з ліверпульскім клубам на тры гады, які будзе падпісаны ў найбліжэйшы час.
Чакаецца, што «Ліверпуль» прадставіць настаўніка ў пятніцу раніцай.
На мінулым тыдні кіраўніцтва «чырвоных» абвясціла пра звальненне Брэндана Роджэрса, які працаваў у «Ліверпулі» на працягу 3,5 года. Кантракт з Роджэрсам быў скасаваны пасля няўдалага старту цяперашняга сезону — «Ліверпуль» зараз займае дзясяты радок у турнірнай табліцы
Летась Юрген Клоп пакінуў «Барусію», з якой працаваў на працягу сямі гадоў. Пад кіраўніцтвам Клопа дортмундскі клуб двойчы выйграў чэмпіянат Германіі, адзін раз — Кубак Германіі, а таксама выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў у 2013 годзе, у якім саступіў мюнхенскай «Баварыі».
Сярод кандыдатаў на пасаду трэнера «Ліверпуля» разглядаўся таксама былы настаўнік мадрыдскага «Рэала» і лонданскага «Чэлсі» Карла Анчалоці.
Каментары