Улада3737

Член выбарчай камісіі: За Караткевіч прагаласавалі 581, а ёй напісалі 80 

Паступаюць усё новыя сігналы пра падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. На гэты раз загаварыла… член адной з выбарчых камісій Віцебска. Для таго, каб не сапсаваць чалавеку лёс, не будзем падаваць яе імя і пазначаць нумар выбарчага ўчастка (гэта інфармацыя ў рэдакцыі маецца).

Крыніца папярэджвае, што не мае апазіцыйнай рэпутацыі. Наадварот, яе запрасілі працаваць на выбары як адказнага прадстаўніка ад свайго прадпрыемства.

Але выніковы падлік галасоў члена выбарчай камісіі не проста абурыў, а агаломшыў.

«У камісіі былі прадстаўнікі нашага прадпрыемства і настаўніцы са школы, дзе мясціўся ўчастак. Дык вось, у дзень галасавання прыступілі да выніковых падлікаў. Усе сябры камісіі чулі пра тое, як за каго прагаласавалі. Адпаведныя лічбы былі пазначаны на стосах з бюлетэнямі», — апісвае сітуацыю крыніца і дэманструе фота з бюлетэнямі. 

На калажы злева — лічбы па Караткевіч (пачынаючы ад датэрміновага, заканчваючы галасаваннем у галоўны дзень выбараў). Справа — лічбы па Лукашэнку ў тым жа парадку.

«І вось складаюць выніковы пратакол, паказваюць нам адваротны бок аркуша і кажуць распісацца, — працягвае жанчына. — Усе падпісваюць і асабліва не глядзяць, што пазначана на адваротным баку аркуша. Я пераварочваю і бачу: за Караткевіч усяго 80 галасоў, а не 581! Вы ўяўляеце?! Калі я падчас падпісвання выніковага пратакола спрабавала нешта пярэчыць, мне сказалі, што калі я агучу гэту інфармацыю, то пазбаўлюся працы і атрымаю безліч іншых праблем», — завяршае аповед крыніца.

Левы стос — за Лукашэнку. Правы — за Караткевіч. Не выглядае, што на названым участку людзі галасавалі за дзейнага прэзідэнта ў дзясяткі разоў часцей, чым за дэмакратычнага кандыдата.

Каментары37

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць