Грамадства

БЧ зніжае кошт квіткоў у Расію у сярэднім на 12%

Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ААТ «РЧ» з 15 кастрычніка зніжае кошт праезду пасажыраў у перавозках з Расіяй, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Кошт праезду плануецца знізіць у сярэднім на 12 працэнтаў. Скідкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года.

Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Масква ў купэ нефірменнага поезда знізіцца на Br140 тыс. і складзе Br1 016 тыс., у плацкартным вагоне — на Br80 тыс. да Br562 тыс., а на бакавых месцах — на Br65 тыс. да Br507 тыс.

Акрамя таго, да зніжанага кошту праезду захоўваюцца скідкі да 15 працэнтаў у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ; 10 працэнтаў - пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне; 10 працэнтаў — пры адначасовым афармленні білетаў у абодвух напрамках пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных паяздоў.

Таксама пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі да 30 працэнтаў ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад агульнай адлегласці паездкі і колькасці пасажыраў у групе.

З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі, а таксама ў службах даведак і білетных касах Беларускай чыгункі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць