Грамадства1010

«Мяне затрымалі правільна і граматна», — правакатар з расійскім сцягам

Сябар затрыманага хлопца з расейскім сьцягам паведаміў Свабодзе аб тым, што ведаў пра намер актывіста суполкі «Антымайдан» Дзьмітрыя Маісеенкі пайсьці на Плошчу.

15 кастрычніка міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч паведаміў журналістам: хлопец з расейскім трыкалёрам, які правакаваў людзей падчас мітынгу на плошчы Незалежнасьці ў дзень выбараў, быў затрыманы.

Паводле словаў Шуневіча, правакатар знаходзіўся пад узьдзеяньнем алькаголю. Аднак падрабязнасьці затрыманьня міністар не распавёў. Ня змог ён удакладніць і зьвесткі наконт грамадзянства правакатара — маўляў, пакуль ня можа камэнтаваць сытуацыю.

Перад гэтым, 13 кастрычніка, карэспандэнт Свабоды зьвязаўся зь Дзьмітрыем Маісеенкам — менавіта такое сапраўднае яго прозьвішча — праз сацсетку «Укантакце», дзе аматар расейскай сымболікі фігуруе пад імем «Дима Иванов». Спачатку хлопец адмовіў у інтэрвію са словамі «Меня не интересует твоя аудитория, и «жыве Беларусь», и всё это», але праз пэўны час пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў, бо жадаў, «чтобы до вас дошло». Што мусіла дайсьці і да каго канкрэтна — не зусім зразумела. Тым ня менш, журналіст Свабоды дамовіўся сустрэцца зь Дзьмітрыем ля кінатэатру «Салют» а сёмай вечара.

У перапісцы Маісеенка папярэдзіў, што будзе не адзін, а зь сябрамі, якія «просто посмотрят», а таксама адмовіўся заходзіць у любыя памяшканьні. «Я ограждаю себя от облавы»,— заявіў ён карэспандэнту.

А пасьля Дзьмітры напісаў вельмі дзіўную рэч: «Когда КГБ брал меня… такие же есть, как и вы, с бчб-флажком… Опасность есть везде. Теперь, после 12-ти часов в камере я понял».

Як бачна, перапіска атрымалася блытанай, нават склалася ўражаньне, быццам адказвалі адразу некалькі чалавек.

На прызначаную сустрэчу наш суразмоўца не прыйшоў, а празь дзьве гадзіны даслаў паведамленьне ў сацсетцы, што журналісту ўвогуле ня трэба было ехаць. Перанесьці размову на наступны дзень ён не пажадаў, толькі сказаў, што мусіў вырашыць нейкую праблему. З таго вечару сувязь зь ім абарвалася. Па нумары мабільнага, знойдзеным намі праз даведку, ніхто не адказваў.

На наступны дзень пасьля мітынгу ў прарасейскай суполцы «Антимайдан Беларусь» зьмясьцілі навіну пра «паказальны выступ» Маісеенкі, дзе яго называлі «актывістам антымайдану».

Гэтая інтэрнэт-суполка з амаль трыма тысячамі падпісантаў вядомая сваім агрэсіўным стаўленьнем да ўсяго беларускага. Сярод тых, хто пашырыў навіну, выявіўся сябар Дзьмітрыя, падпісаны «Укантакце» як «Саня Минский», у чыім сьпісе сяброў мы налічылі ня менш за 7 розных чалавек з такой мянушкай. Наш карэспандэнт патэлефанаваў па нумары, указаным на старонцы.

— Добры дзень, скажыце, калі ласка, ці ведаеце Вы Дзьмітрыя Маісеенку?

— Так, ведаю.

— Вам вядома, што яго затрымалі?

— Так. А адкуль Вы ўзялі гэты нумар?

— Ён пазначаны ў Вашым акаўнце. Ці маеце Вы нейкія зьвесткі пра магчымае месцазнаходжаньне сябра?

— Так, але гэта прыватная інфармацыя, я не магу сказаць.

— Калі вы апошні раз размаўлялі зь ім?

— У суботу. 

— Ён не казаў нічога пра акцыю?

— Мы ведалі, што ён зьбіраўся там быць.

— Вы разам належыце да нейкай арганізацыі?

— Я — не. Пра Дзіму ня маю права камэнтаваць.

— Маглі б мы сустрэцца, каб задаць Вам пытаньні не па тэлефоне?

- Пад’яжджайце… вуліца Ваўпшасава, 29… не… чакайце, ня трэба сюды ехаць!

Падчас размовы можна было дакладна пачуць, як хлопец адначасова з кімсьці раіўся шэптам.

Безумоўна, выпадак на Плошчы магчыма патлумачыць неадэкватнымі паводзінамі звычайнага гарадскога вар’ята, каб не такая колькасьць дзіўных супадзеньняў: ніхто ня ведае грамадзянства хлопца, ён едзе на інтэрвію да журналістаў, але ў апошні момант зьмяняе свой намер, і самае галоўнае: прэсавыя службы МУС і ГУУС Менгарвыканкаму дагэтуль маўчаць наконт таго, дзе знаходзіцца сам Маісеенка і якое пакараньне яго чакае.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць