Усяго патроху

У Беларусі найбольш браканьераў на Віцебшчыне ды Меншчыне

За мінулы год у краіне злоўлена 14 тысяч парушальнікаў.

За мінулы год у краіне злоўлена 14 тысяч парушальнікаў.

Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага й расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі склала своеасаблівую «Мапу браканьерства». Дзеля гэтага інспэктары прааналізавалі дадзеныя за некалькі гадоў, у якіх раёнах краіны найчасьцей палююць браканьеры. Таксама на гэтую мапу патрапіла інфармацыя, дзе ў нас найчасьцей людзі парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства.

У Дзяржінспэкцыі зазначаюць, што такая мапа патрэбная, каб эфэктыўней каардынаваць працу па выяўленьні й караньні браканьераў.

Тым часам мапу не зьбіраюцца паказваць шырокаму колу грамадзтва, каб «не падаграваць цікаўнасьці людзей і не правакаваць дадатковай актывізацыі браканьерства». Інспэктары толькі зазначаюць у агульных фразах, што «найбольш браканьераў там, дзе найбольш рыбы й жывёлаў». Называюцца рэгіёны: Віцебшчына й Меншчына, якія лідыруюць па колькасьці складзеных пратаколаў.

А пратаколаў болей з кожным годам: за 2006 год склалі 12 600, а за 2007 ужо 14 тысяч пратаколаў. Большасьць зь іх — 8200 — складзена за парушэньні ў галіне рыбалоўства. За мінулы год інспэктары канфіскавалі ў парушальнікаў звыш 17 800 прыладаў незаконнага паляваньня, у тым ліку амаль 15 тысяч сетак. Сярод іншых прыладаў — 19 электрычных агрэгатаў для забойства рыбы й 14 выбуховак для той жа мэты. Ува ўсіх браканьераў за год забралі 16 тон незаконна здабытай рыбы.

Акрамя парушэньняў на агульных вадаёмах, более выпадкаў крадзяжу рыбы на сажалках, якія належаць рыбным гаспадаркам. Цягам году інспэктары перадалі ім назад больш за 4 тоны незаконна злоўленай рыбы.

Што да паляваньня, дык за мінулы год Дзяржінспэкцыя выявіла 960 выпадкаў парушэньня закону. Канфіскавана 548 стрэльбаў і больш за 5 тонаў мяса жывёлаў.

Арцём Багданаў, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў6

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць