Грамадства55

Яшчэ адзін кадэт з «Пагоняй»: Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Яшчэ адзін кадэт, які вучыцца ў Брэсце, выклаў у сацсеткі фота, а якім з пад мундзіра бачная майка з гербам «Пагоня». Здымак падпісаны словамі «Прывітанне Баранавічам з Брэста». Ён умомант разляцеўся па незалежных СМІ.

Сам Яўген, якому ўсяго 15 гадоў, распавядае, што не вельмі рады такому інтарэсу да сябе. Свой учынак ён тлумачыць тым, што хацеў падтрымаць чацвярых кадэтаў з вучэльні ў Ястрамбелі, вакол якіх разгарэўся сапраўдны скандал.

«Шчыра кажучы, я трошкі супраць таго, каб мой здымак шырока разышоўся, -распавядае Яўген. - Але асноўная тэма: мой былы аднакласнік з'ехаў у кадэцкую школу-інтэрнат каля Баранавіч. І калі я даведаўся, што адлічваюць хлопцаў, якія таксама сфатаграфаваліся, то таксама вырашыў зрабіць фота. Я думаю, што праблем не будзе. Ды і не вельмі пераймаюся гэтым. Пакуль ніякіх праблем не было».

Між тым, здымак выклікае сумненні ў сапраўднасці. Тым больш, што адмысловая праграма паказала вобласць на фота з выявай «Пагоні» як падазроную.

Сам Яўген тлумачыць, што сапраўды апрацоўваў здымак у фоташопе, але толькі дадаў эфект.

«Я сам выклаў. Гэта мая футболка і мой кадэцкі касцюм. Адзінае, што я апрацаваў здымак эфектам», - тлумачыць хлопец.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

Падчас аўтагонкі ў Германіі сутыкнуліся сем машын, адзін пілот загінуў1

У дзіцячым харчаванні аднаго з еўрапейскіх вытворцаў знайшлі пацучыную атруту4

На пажары ў Лідзе загінулі тры чалавекі

У Еўропе энергетычны крызіс. Ці будзе яна зноў купляць нафту і газ у Расіі?13

Ноччу на поўначы Беларусі назіралі паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы65

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць