Грамадства

ДАІ Мінска праводзіць аперацыю «Пешаход»

У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў з прычыны парушэнняў ПДР з боку пешаходаў з 21 па 30 кастрычніка ў Мінску праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход». 

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, падчас правядзення гэтага мерапрыемства асабовы склад дарожна-патрульнай службы асаблівую ўвагу надасць аварыйна-небяспечным пешаходным пераходам і месцам з вялікай колькасцю людзей. У навучальных установах і на прадпрыемствах інспектары ДАІ правядуць гутаркі па спыненні і прадухіленні парушэнняў ПДР пешаходамі. 

За дзевяць месяцаў 2015 года на тэрыторыі Мінска адбылося 189 наездаў на пешаходаў, што складае амаль палову ад агульнага ліку ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі і 192 атрымалі раненні. 

Асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў — парушэнне правілаў пераходу праезнай часткі, а таксама невыкарыстанне пешаходамі ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў. Пры выкарыстанні флікераў адлегласць, з якой вадзіцель можа ўбачыць пешахода, значна павялічваецца. Без іх яна складае 25—40 метраў, а са святлоадбіўнымі элементамі — 130—140 метраў. Калі вадзіцель уключыў далёкае святло, то флікеры дапамогуць убачыць чалавека ўжо прыкладна за 400 метраў. 

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, асобай, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, ці асобай, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь. За парушэнне ПДР указанымі асобамі ў стане алкагольнага ап'янення — штраф ад трох да пяці базавых велічынь.

Каментары

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?6

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі5

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі3

У Іране адбыўся першы рэйс самалёта, на борце якога былі толькі жанчыны. Уключна з экіпажам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?6

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →