Эканоміка11

У Беларусі рыхтуецца новая генеральная схема развіцця прыдарожнага сэрвісу

У Беларусі ідзе падрыхтоўка новай генеральнай схемы развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтадарогах да 2020 года, паведаміў начальнік аддзела захаванасці аўтамабільных дарог і прыдарожнага сэрвісу Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык 21 кастрычніка на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня аўтамабіліста і дарожніка.

Паводле яго слоў, завяршыць распрацоўку новай генеральнай схемы плануецца да канца 2015 года. У цэлым яна будзе ўтрымліваць табліцы з існымі аб'ектамі, аб'ектамі, якія будуюцца, і меркаванымі. Галоўнае адрозненне новай схемы — прынцып комплекснасці, які будзе закладзены ў яе аснову.

«Папярэдняя схема была разлічаная да 2015 года. Але жыццё не стаіць на месцы. Пры фарміраванні новай мы зыходзім з прынцыпу комплекснасці, гэта значыць не будзе так, што праз кожныя два-тры кіламетры размесцяцца спачатку кафэ, потым стаянка, затым АЗС. Мы спрабуем усё аб'яднаць, каб гэта быў адзін комплексны аб'ект праз кожныя 40-50 кіламетраў, дзе людзі змогуць атрымаць у адным месцы ўсе паслугі і абслугоўванне», — растлумачыў Лявончык. 

Прадстаўнік Мінтранса заклікаў прадпрымальнікаў і арганізацыі, якія жадаюць збудаваць свае аб'екты, звяртацца ў Міністэрства транспарту і камунікацый і прапаноўваць сваё бачанне аб'ектаў і месцаў для іх. 

«Мы будзем уключаць іх прапановы ў праграму, і яны «бязбольна» найбліжэйшым часам пачнуць будаваць гэтыя аб'екты», — адзначыў Лявончык. Паводле яго слоў, прапановы будуць прымаць у Мінтрансе да канца 2015 года, а пасля зацвярджэння схемы прадпрымальнікі змогуць выбраць з соцень варыянтаў найбольш прымальныя для сябе. Пры гэтым Мінтранс надае ўвагу таму, каб перспектыўныя аб'екты не траплялі на землі сельгаспрызначэння. Акрамя транспартнікаў у працы па выдзяленні ўчасткаў непасрэдны ўдзел бяруць аблвыканкамы і райвыканкамы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»5

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»5

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць