Гісторыя1313

Падчас раскопак праваслаўнага Лаўрышаўскага манастыра ХІІІ стагоддзя знайшлі пячатку на габрэйскай мове

1 лістапада ў Лаўрышаве грамадзтва зможа азнаёміцца з знойдзенай на тэрыторыі тамтэйшага манастыра матрыцай-пячаткай, рэдкім артэфактам ХІІІ стагодзьдзя. Аднак надпіс на пячатцы задае нечаканую загадку.

Адным з вынікаў нядаўніх раскопак ў Наваградзкім раёне стала ўнікальная знаходка — матрыца-пячатка другой паловы XIII стагодзьдзя. Археалягічная экспэдыцыя праводзілася на месцы першапачатковага разьмяшчэньня праваслаўнага Лаўрышаўскага манастыра, які быў адным з самых старажытных у Беларусі.

Пра гэта месяц таму паведаміла агенцтва БелаПАН.

Пры раскопках быў знойдзены невялікі прадмет, які пры палявой апрацоўцы знаходак папярэдне вызначылі як каменны брусок. Ён быў адабраны ў калекцыю для вывучэньня. Пры далейшым дасьледаваньні прафэсар Сяргей Рассадзін выявіў, што на тарцы бруска выразаны надпіс. Матрыца-пячатка выраблена з сланцавага каменю.

Расшыфроўку надпісу выканала спэцыяліст у галіне эпіграфікі Іна Калечыц. Яна ўстанавіла, што характар надпісу ўласцівы для XII-XIV стагодзьдзяў. Надпіс на пячатцы спалучае грэцкую і старажытнарускую мовы і расшыфраваны як «Сьвятая пустынь».

Доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін у каментары БелаПАН нагадаў пра важнасьць знаходкі:

«Ня толькі на Русі, але і Эўропе Сярэднявечча былі, напэўна, максымум некалькі дзясяткаў матрыц-пячатак. Цяжка ўспомніць, каб нешта падобнае было ў Старажытнай Русі, ня кажучы пра тэрыторыі Беларусі», - падкрэсьліў Рассадзін.

Знаходку ён назваў каштоўнасьцю нацыянальнага маштабу, якая будзе адпаведна захаваная. Магчыма, у канцы году пячатка будзе выстаўлена ў Нацыянальным музэі гісторыі.

1 лістапада ў 11.00 у двары самога манастыра ў Лаўрышаве (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён) знойдзеная ў ліпені пячатка будзе ўпершыню прадстаўлена грамадзкасці. Пячатку можна будзе разгледзець і патрымаць у руках, паведамляе БелаПАН.

На сайце новогрудок.онлайн публікуецца і фатаздымак матрыцы-пячаткі, які прыцягнуў увагу сацыяльных сетак. У зьмешчанай Максімам Лепушэнкам у сваім статусе ў Фэйсбуку выяве Антон Францішак Брыль заўважыў не зусім славянскія і нават ня грэцкія літары.

Адбітак пячаткі.

І сапраўды, калі ўважліва прыгледзецца да надпісу на тарцы каменнага бруска, то можна наважыцца запрапанаваць і альтэрнатыву «Сьвятой пустыні» - там безь вялікіх намаганьняў можна прачытаць імя, напісанае габрэйскім квадратным шрыфтам: Іцхак Айзі[к] (יצחק אייזיק). Айзік - ідышская форма імя Іцхак, у традыцыі усходнеэўрапейскага габрэйства такія паралельныя імёны ўжываліся часта: Доў-Бэр, Зэеў-Вольф, Ар'е-Лэйб і іншыя. Хто такі гэты канкрэтны Іцхак-Айзік — сказаць цяжка, але гэтае імя насіла шмат габрэйскіх рэлігійных аўтарытэтаў на тэрыторыі Беларусі і суседніх краёў.

Калі б такое прачытаньне было прызнана правільным, беларускай гуманітарнай навуцы была б загаданая новая цікавая загадка.

***

Заснавальнікамі Лаўрышаўскага манастыра ў XIII стагодзьдзі лічацца Войшалк (сын Міндоўга), вялікі князь літоўскі, і сьвяты ігумен Елісей Лаўрышаўскі. У ХІІІ-ХІV стагодзьдзях манастыр быў летапісным цэнтрам ВКЛ, для яго было створанае рукапіснае Лаўрышаўскае Эвангельле.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце3

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа9

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце3

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць