Усяго патроху2626

Баскаў, Бабкіна, Кіркораў — каму яшчэ ўручалі ордэн Францыска Скарыны? ВІДЭА

24 кастрычніка 2015 года Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў ордэн Францыска Скарыны расійскаму кампазітару Віктару Дробышу. Што гэта за ўзнагарода?

Ордэн Францыска Скарыны уручаецца за развіццё беларускай культуры альбо за гуманітарную, дабрачынную дзейнасць.

Першае ўзнагароджванне адбылося яшчэ ў 1997 годзе, тады ордэн атрымаў мастак Міхаіл Савіцкі. З цягам часу раздача ўзнагароды пайшла на паток. Кавалерамі сталі больш за 150 чалавек — сярод іх такія заслужаныя перад Беларуссю людзі, як Ігар Лучанок, Яўген Глебаў, Уладзімір Мулявін…

Асаблівы інтарэс у грамадскасці выклікала ўзнагароджванне замежнікаў. Напрыклад, кавалерамі лічацца французскі мадэльер Пьер Кардэн, былы генеральны дырэктар МАГАТЭ Махамед аль-Барадэі, брытанцы, якія курыравалі праект «Дзеці Чарнобыля».

Асабліва шмат ордэнаў Францыска Скарыны атрымалі расійскія палітыкі – Барыс Ельцын, Юрый Лужкоў, Генадзій Селязнёў.

Таксама сярод кавалераў прадстаўнікі расійскай поп-культуры, часта нізкапробнай. «Наша Ніва» нагадвае, хто з іх, паводле дзяржавы, спрычыніўся да развіцця беларускай культуры, і спрабуе знайсці іх сувязь з Беларуссю.

2000 год. Аляксандра Пахмутава

Музыка да некаторых хітоў «Песняроў», напрыклад, «Белавежская пушча» і «Белоруссія», напісаная менавіта Пахмутавай.

 

2006 год. Надзея Бабкіна

Папулярызатар расійскай народнай песні ў Беларусь трапляла толькі падчас канцэртаў, год за годам за шчодрыя ганарары наведваючы «Славянскі базар».

2006 год. Мікалай Баскаў

Аляксандру Лукашэнку надзвычай падабаецца «Шарманка». Гэта ўсё, што дастаткова ведаць пра Баскава і ордэн Францыска Скарыны.

2010. Юрый Антонаў 

Савецкі спявак вырас у Маладзечне, куды перавялі ягонага бацьку-вайскоўца.

2012 год. Філіп Кіркораў

У сярэдзіне 2000-ых Кіркораў дапамагаў беларускім удзельнікам на «Еўрабачанні» і надта пакрыўдзіўся, што яго не ўзнагародзілі. Праўда, на пытанне, хто такі Францыск Скарына, так і не адказаў.

2015 год. Віктар Дробыш

Кампазітар не працаваў з беларускімі выканаўцамі, затое праводзіў дзяцінства ў Лоеўскім раёне, дзе жылі яго сваякі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця27

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць