Свет

Human Rights Watch западозрыла Расею ў ваенных злачынствах у Сірыі

Па меншай меры два паветраныя ўдары па тэрыторыі сірыйскай правінцыі Хомс, якія былі нанесеныя 15 кастрычніка, як лічаць мясцовыя жыхары, расійскай авіяцыяй, відаць, з'яўляюцца парушэннем законаў вайны, гаворыцца ў апублікаваным у нядзелю, 25 кастрычніка, дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Па словах мясцовага жыхара, на якога спасылаюцца праваабаронцы, у выніку авіяўдараў загінулі 59 цывільных асоб, у тым ліку 33 дзіцяці і камандзір мясцовай узброенай апазіцыйнай групы.

Самым смяротным стаў авіяўдар, пад які трапіў дом у вёсцы Ганта, дзе хавалася сям'я Асаф - сваякі аднаго з камандзіраў апазыцыйнай «Сірыйскай свабоднай арміі» Абу аль-Абаса. Па дадзеных відавочцаў, загінулі 46 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці і 12 жанчын.

Усе загінуўшыя былі мірнымі жыхарамі, дом знаходзіўся ўдалечыні ад лініі фронту і там не было вайскоўцаў, а сам аль-Абас быў на перадавой, сцвярджаюць праваабаронцы.

Са спасылкай на фатаграфіі з месца падзей HRW паведамляе, што дом, відаць, быў разбураны «вакуумнай бомбай», страты ад якой большыя, чым ад звычайных авіябомбаў такога ж памеру.

У выніку ўдару па населеным пункце Цер-Маалех была разбурана мясцовая пякарня, загінулі 13 мірных жыхароў, а таксама адзін з палявых камандзіраў «Сірыйскай свабоднай арміі», сцвярджае HRW.

15 кастрычніка сірыйскае дзяржаўнае радыё паведамляла, што авіяўдары па пазіцыях тэрарыстаў у Ганта і Цер-Маалеху наносілі «аб'яднаныя» сілы Расіі і Сірыі, нагадвае CNN. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што ўдары наносілі расійскія самалёты, бо «іх гук адрозніваецца ад сірыйскіх, і, акрамя таго, яны лётаюць значна вышэй».

Расея павінна расследаваць тое, што адбылося, лічаць у Human Rights Watch.

Масква раней неаднаразова адхіляла абвінавачванні ў гібелі мірных жыхароў у выніку авіяўдараў па тэрыторыі Сірыі, называючы такія заявы элементамі інфармацыйнай вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць