Свет33

Ізраіль прэзентаваў баявую лазерную сістэму «Жалезны прамень» ФОТА

Ізраільскі канцэрн вайсковай прамысловасці Рафаэль (Rafael Advanced Defense System) прадставіў на выставе ў Сеуле найноўшую баявую лазерную сістэму «Жалезны прамень».

Як паведамляе Jane's 360, новы комплекс быў прадстаўлены ў варыянце сістэмы супрацьракетнай абароны і ў версіі, скіраванай на барацьбу з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. У склад перасоўнага комплексу ўваходзяць радыёлакацыйная ўстаноўка, пункт кіравання і дзве лазерныя ўстаноўкі магутнасцю «некалькі дзясяткаў кілават». Па паведамленнях кампаніі, іх магутнасць плануецца павялічыць да «некалькіх соцень кілават».

Устаноўка здольная факусаваць лазерныя прамяні на плоскасць, роўную «плошчы манеты». Далёкасць паражэння «Жалезным прамянём» складае каля двух кіламетраў. Крыніца таксама паведамляе, што ўстаноўка ўжо паспяхова пратэставаная. «Жалезны прамень» можна ставіць на любое шасі. Гэта залежыць ад патрэбаў заказчыка.

Пілотная версія сістэмы супрацьракетнай абароны «Жалезны прамень» («Керэн барзель», Iron Beam) была ўпершыню паказаная ў Сінгапуры ў лютым 2014 года. Акрамя барацьбы з беспілотнікамі і перахопу ракет звышмалога радыусу дзеяння, устаноўка здольная перахопліваць артылерыйскія і мінамётныя снарады, на якія не рэагуе «Жалезны купал».

Галоўныя перавагі лазера перад ракетамі-перахопнікамі - ніжэйшы кошт стрэлу, неабмежаваны боезапас, ніжэйшы кошт абслугоўвання і меншая колькасць зброевага разліку, хуткае паражэнне цэлі (4-5 секунд).

Гэтая сістэма стане пятай у эшаланаванай ізраільскай СРА, у дадатак да сістэм Хец-2 і Хец-3, «Чароўная палачка» і «Жалезны купал».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць