Грамадства22

Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў шпіталь

У яго канстатавалі гіпэртанічны крыз.

У яго канстатавалі гіпэртанічны крыз.

Сёньня Зьмітра Касьпяровіча перавялі ў турэмны шпіталь. Як паведаміў Зьміцер, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем: мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крыз, а на заўтра яму прызначылі абсьледваньне, якое датычыць хваробы сьпіны. «Пачуваюся сярэдне» – акрэсьліў свой цяперашні стан Зьміцер.

Нагадаем, што ў 17 сакавіка судзьдзя Савецкага раёну Аксана Рэлява пакарала былога палітвязьня Зьмітра Касьпяровіча 12 суткамі арышту. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам на супрацоўнікаў ДАІ. Пратакол быў складзены па артыкуле 17 частка 1 Адміністрацыйнага кодэксу «дробнае хуліганства». Касьпяровіча затрымалі ў суботу, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву «Эўрапейская Беларусь» і «Малады Фронт». Зьмітра затрымлівалі дзьве машыны ДАІ, а таксама адна са спэцназам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу41

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам1

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу41

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць