Эканоміка11

У Беларусі пачала працаваць Аператыўная мытня

Аператыўная мытня пачала працаваць у структуры мытных органаў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.

«Рашэнне аб стварэнні Аператыўнай мытні прымалася з мэтай узмацнення работы па асобных напрамках дзейнасці мытных органаў», — адзначыў Уладзімір Арлоўскі. Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта барацьба з трансгранічнай кантрабанднай дзейнасцю і іншымі парушэннямі права ў галіне мытнай справы, у тым ліку з выкарыстаннем форм і метадаў аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Акрамя таго, стварэнне Аператыўнай мытні накіравана на аператыўнае ўзмацненне тэрытарыяльных мытняў у час павелічэння груза- і пасажырапатокаў на канкрэтных участках граніцы; правядзенне раптоўных кантрольных мерапрыемстваў як у пунктах пропуску, так і ўнутры краіны з мэтай выяўлення і знішчэння проціпраўнай дзейнасці, у тым ліку карупцыйнай накіраванасці.

«Прадугледжваецца павышэнне эфектыўнасці работы мабільных груп, аператыўнага рэагавання на абстаноўку, што складваецца, і скаардынаванага правядзення спецыяльных мерапрыемстваў», — рэзюмаваў Уладзімір Арлоўскі.

Начальнікам Аператыўнай мытні назначаны Андрэй Кавальчук, які раней узначальваў упраўленне арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа14

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць