Свет

Памёр аўтар ідэі аб «слабым дыктатары» Гітлеры гісторык Момзен

Нямецкі гісторык Ганс Момзен, які стаў вядучым экспертам па гісторыі нацысцкай Германіі і Халакосту, памёр у свой 85-ы дзень нараджэння.

Гісторык памёр пасля працяглай хваробы ў сябе дома ў Баварыі.

Ганс Момзен быў найбольш вядомым прыхільнікам «функцыяналісцкага падыходу» да вывучэння гісторыі нямецкага нацызму. У прыватнасці, ён лічыў Адольфа Гітлера слабым дыктатарам, які прымаў рашэнні па меры развіцця падзей, а не планаваў іх загадзя. Момзен лічыў, што няздольнасць Гітлера ўсталяваць у Германіі жорсткую структуру ўлады прывяла да шырокай дэзарганізацыі, калі найбольш паспяховыя апаратчыкі спрабавалі прадбачыць лінію партыі і тым самым схілялі фюрэра на свой бок.

У сувязі з гэтым Момзен сцвярджаў, што нацысцкая Германія не была паўнавартаснай таталітарнай дзяржавай, а наяўнасць множных цэнтраў сілы прывяло да «назапашанай радыкалізацыі». Менавіта гэтым, на яго думку, тлумачыцца правядзенне Халакосту: Момзен піша, што сам Гітлер не прымаў якога-небудзь канкрэтнага рашэння ў дачыненні да лёсу нямецкіх яўрэяў, а дазваляў падначаленым выслужвацца ў рамках агульнага антысеміцкага курсу - магчыма, у сілу ўнутранага жадання выцесніць гэтую ідэю з ўласнай свядомасці.

Гэтая інтэрпрэтацыя прадугледжвае больш шырокую адказнасць за злачынствы нацызму, аднак, на думку крытыкаў «функцыяналізму», недаацэньвае ролю самога Гітлера і стварае ілюзію ненаўмыснасці падзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць