Культура

Пры Лятучым універсітэце адчыняецца Школа ВКЛ

Прэзентацыя: 13 лістапада ў клубе Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

На пачатку лістапада Лятучы ўніверсітэт распачаў набор на ўдзел у новай адукацыйнай праграме, а 13 лістапада а 18.30 усіх цікаўных запрашаюць на афіцыйную прэзентацыю праграмы і сустрэчу з калегіумам Лятучага. Прэзентацыя адбудзецца ў клубе Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4)

Рабі нечаканае,

Рабі, як не бывае,

Рабі, як не робіць ніхто, -

І тады пераможаш.

Уладзімір Караткевіч

Тыя, хто знаёмы з Лятучым не толькі з разавых мерапрыемстваў, ведаюць, што ўвесь час свайго існавання (а гэта больш за 5 год!) універсітэт знаходзіцца ў сталым пошуку новых формаў і спосабаў арганізацыі мысленчай працы, новага зместу адукацыі – найбольш адпаведнага ідэі сучаснага Універсітэта. Менавіта таму кожная наступная праграма, якую абвяшчае ўніверсітэт, не падобная на папярэднюю: захоўваючы добрыя ўніверсітэцкія традыцыі, мы заўсёды здзівім слухачоў і нечаканымі інавацыямі.

Новая праграма прадстаўляе два розныя ўзроўні адукацыі.

Для тых, хто хацеў бы выбудоўваць асабістую адукацыйную траекторыю ў вольным руху, Лятучы ўніверсітэт прапануе ўжо добра знаёмы традыцыйны фармат – адукацыйныя курсы. Гэты так званы «першы ўзровень» новай праграмы складаюць 8 курсаў, на якіх свае падыходы і практыкі мыслення прадставяць вядомыя беларускія інтэлектуалы і культурныя дзеячы: Уладзімір Мацкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Ірына Дубянецкая, Генадзь Сагановіч, Міхась Баярын, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Бабровіч.

Другі ўзровень, і яму надаецца асаблівая ўвага, прадставяць Школы Магістраў Гульні - новы адукацыйны фармат Лятучага ўніверсітэта.

Разлічаныя на невялікія групы адмыслоўцаў, шчыльную камунікацыю з Настаўнікамі – вядомымі беларускімі інтэлектуаламі і мыслярамі, Школы задуманыя як месцы супольнай працы па стварэнні новых сэнсаў і практыкаў:

Школа гісторыі ідэй (кіраўнік – Ігар Бабкоў)

Метадалагічная школа (кіраўнікі - Уладзімір Мацкевіч, Тацяна Вадалажская)

Школа ВКЛ (кіраўнік – Алег Дзярновіч )

Школа сацыяльна-філасофскай аналітыкі (арганізатары - супольнасць «Беларускай Філасофскай прасторы»)

Чым адметныя гэтыя два ўзроўні? Па якіх прынцыпах збудаваныя, якія крытэры адбору, патрабаванні і ўмовы ўдзелу? Што чакае слухачоў у выніку – якія здабыткі? Хто такі «Магістар Гульні» і каму будзе надавацца гэтая ступень у Лятучым?

Падрабязна даведацца пра канцэпцыю і структуру новай праграмы, пазнаёміцца з асновамі, прынцыпамі, зместам лекцыйных курсаў і Школаў Магістраў Гульні, адчуць цудоўную атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя, у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць з выкладчыкамі курсаў і кіраўнікамі Школаў можна будзе падчас прэзентацыі новай праграмы Лятучага ўніверсітэта, якая адбудзецца 13 лістапада ў клубе Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4). Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Запіс на курсы і школы ўжо адкрыты і трывае да 5 снежня. Пазнаёміцца з кароткімі анонсамі курсаў і Школаў, а таксама зарэгістравацца на іх можна тут

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць