Эканоміка11

Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года перавысіла 10%

У кастрычніку спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з вераснем на 0,8%, са снежнем 2014 года — на 10,1%. Такія звесткі апублікаваў сёння Нацыянальны статыстычны камітэт.

Цэны на харчовыя тавары за месяц выраслі на 1,5%. Больш за ўсё падаражэлі: агародніна — на 51,5%, цукар — на 4,8%, алей (акрамя аліўкавага) — на 4,4%, яйкі — на 4,1%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 2,6%.

Знізіліся цэны на малако і малочныя прадукты — на 0,1%, муку пшанічную — на 0,1%, сыры — на 0,9%, фрукты — на 1,4%, бульбу — на 7,1%.

Цэны на нехарчовыя тавары за месяц выраслі на 0,8%. Больш з ўсё падаражэлі: парфумерна-касметычныя тавары — на 1,8%, тканіны — на 1,8%, пісьмовыя прылады — на 1,7%, абутак — на 1,6%. Зніжэння цэн на нехарчовыя тавары ў кастрычніку не зафіксавана.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі на працягу месяца знізіліся на 0,8%. У прыватнасці, тарыфы ЖКГ, паводле звестак Белстата, знізіліся на 2,1% за кошт зніжэння тарыфаў на водазабеспячэнне (на 10,9%). Паслугі пасажырскага транспарту паменшыліся на 3,9%: паслугі паветранага транспарту сталі танней на 3,1%, аўтамабільных міжгародніх зносінаў — на 0,2%, чыгуначных міжнародных зносінаў — на 12,2%. 

Таксама на 1,5% патаннелі санаторна-аздараўленчыя паслугі, на 0,5% — турыстычныя.

Падаражэлі бытавыя паслугі — на 0,6%, паслугі сувязі — на 0,1%, вышэйшай адукацыі — на 0,4%, медыцынскія паслугі — на 0,7%. Паслугі ў сферы культуры выраслі ў цане на 1,7%: наведванне тэатраў падаражэла на 2,5%, кінатэатраў — на 1%, мерапрыемстваў канцэртных арганізацый — на 3,5%.

***

Нагадаем, прымаючы 9 лістапада з дакладам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў скараціць інфляцыю да адназначнага паказчыка. «Беларусі аб'ектыўна нельга мець вялікую інфляцыю, — заявіў ён. — Лепш няхай яна будзе адназначнай. Тады ўжо людзі зразумеюць, што і ў наступным годзе ў нас інфляцыя будзе зніжана. Нават калі цяжка будзе з бюджэтам. Прыярытэт — скарачэнне інфляцыі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць