Грамадства

Соты раз у першы клас! Пачынаецца акцыя да 100-годдзя беларускай школы

Соты раз у першы клас! Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Саюз беларускіх пісьменнікаў і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» у межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» абвяшчаюць акцыю, прысвечаную 100-годдзю беларускай легальнай школы!

13 лістапада 1915 года ў Вільні была заснаваная першая афіцыйная беларуская школа, якая дала легальны пачатак масаваму беларускаму школьніцтву. Менавіта гэтая дата ў міжваеннай Заходняй Беларусі і ў БССР у 1920-я гады святкавалася як Дзень беларускай школы.

У межах акцыі «Соты раз у першы клас!» плануюцца разнастайныя актыўнасці і мерапрыемствы ў інтэрнэце і рэальным жыцці. Ініцыятары акцыі прапануюць супольна абмеркаваць стан беларускага школьніцтва ўчора і сёння, паразважаць над тым, што змянілася за 100 гадоў існавання беларускай школы, і пашукаць адказ на пытанне, чаму так мала нашых суайчыннікаў абірае для сваіх дзетак навучанне па-беларуску.

У гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі адбудуцца сустрэчы, падчас якіх вядомыя айчынныя літаратары, спартоўцы, грамадскія дзеячы раскажуць пра славутых беларусаў, што стаялі ля вытокаў нацыянальнай школы, – Алаізу Пашкевіч, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янку Купалу, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і іншых знакавых постацяў беларускага адраджэння.

Ідэя акцыі неабыякавая і вам? Маеце крэатыўныя прапановы? Пішыце нам на [email protected] і [email protected].

Сачыце за навінамі на сайтах арганізатараў і далучайцеся да акцыі!

Зробім разам школу беларускай!

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць