Эканоміка

Румас гатовы крэдытаваць стартапы пад 17%

Банк развіцця ў межах праграмы падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў 16 лістапада адкрыў лінію крэдытавання стартап-праектаў. Пра гэта паведаміла начальнік сектара арганізацыі фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця Юлія Кавецкая, выступаючы на V Міжнародным форуме прадпрымальніцтва ў Мінску. 

«Банк развіцця распрацаваў асобны механізм для зноў створаных прадпрыемстваў, які, як чакаецца, стане імпульсам для развіцця новых высокаэфектыўных і канкурэнтаздольных прадпрыемстваў», — сказала Кавецкая. Паводле яе слоў, прынцыповым адрозненнем новага прадукту з'яўляецца ніжэйшая працэнтная стаўка, чым па астатніх прапановах у межах праграмы: 0,5 стаўкі рэфінансавання плюс 4 працэнтныя пункты. 

«Мы лічым, што пакрыццё працэнтнай стаўкай толькі інфляцыйных чаканняў і затрат з'яўляецца справядлівым у адносінах да кампаній-пачаткоўцаў», — сказала спецыяліст. 

Прэтэндаваць на крэдыт Банка развіцця могуць стартап-кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць менш чым год з моманту рэгістрацыі, а таксама кампаніі, зарэгістраваныя раней, але якія вядуць фінансава-гаспадарчую дзейнасць менш як год. 

Начальнік сектара Банка развіцця таксама анансавала магчымае адкрыццё ў наступным годзе крэдытнай праграмы для прадпрымальнікаў у замежнай валюце за кошт сродкаў крэдытнай лініі Сусветнага банка. Прадстаўнік СБ Ёхана Джагер удакладніла, што праграма можа быць адкрытая ў сярэдзіне ліпеня 2016 года. 

Паводле слоў Кавецкай, агульны аб'ём фінансавання праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банкам развіцця ў 2016 годзе плануецца павялічыць да 800 млрд. рублёў. 

Праграма падтрымкі МСП, у межах якой Банк развіцця крэдытуе прадпрымальнікаў праз 11 банкаў-партнёраў, стартавала ў жніўні 2014 года. На рэалізацыю 400 інвестпраектаў малога і сярэдняга бізнесу праз яе ўжо выдзелена больш як 2 трлн рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам11

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам11

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць