Здарэнні1010

Пад Жлобінам адначасова сутыкнуліся дзесяць аўтамабіляў

17 лістапада ў Жлобінскім раёне на адным з участкаў аўтадарогі адначасова адбылося два дарожна-транспартных здарэнні.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 17 лістапада прыкладна ў 8.00 кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс» на мосце праз раку Днепр не справіўся з кіраваннем з-за слізкай дарогі і наехаў на агароджу моста. Яшчэ чатыры легкавыя аўтамабілі, якія рухаліся ззаду ў тым жа кірунку, ужылі экстраннае тармажэнне, але з-за слізкай дарогі не змаглі пазбегнуць сутыкнення адзін з адным.

Пасажыр аднаго з аўтамабіляў узяў знак аварыйнага прыпынку і пабег назад, каб спыніць транспартны паток.

Прыкладна ў 150 метрах ад месца здарэння, пабачыўшы чалавека, які бег са знакам аварыйнага прыпынку, кіроўца легкавога аўтамабіля з паўпрычэпам затармазіў. Грузавы аўтамабіль «МАЗ», што рухаўся за ім, таксама экстранна затармазіў, ад чаго яго развярнула і ён сутыкнуўся з прычэпам, а затым наехаў на агароджу моста.

У выніку сутыкнення прычэп адарваўся ад легкавога аўтамабіля. Яшчэ тры легкавыя аўтамабілі ў спробе аб'ехаць месца ДТЗ прымянілі экстраннае тармажэнне, але на слізкай дарозе сутыкнуліся адзін з адным. Людзі ў ДТЗ не пацярпелі.

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі складзены пратакол у дачыненні да службовай асобы ДЭУ № 47 УП «Гомельаўтадар» за парушэнне правілаў утрымання дарог. Службовая асоба будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць