Кіно3434

Чаго чакаць Беларусьфільму ад прывезенага з Масквы кіраўніка?

Ігар Поршнеў займае пасаду гендырэктара «Беларусьфільма» трэці месяц. Нягледзячы на гэта, да яго назапасілася нямала пытанняў. Naviny.by паспрабавалі высветліць, чаму новы гендырэктар кінастудыі не адказвае на абвінавачванні калег па цэху.

Міністр культуры Барыс Святлоў прадстаўляе Ігара Поршнева на пасадзе. Фота belarusfilm.by

Ігар Поршнеў быў прызначаны генеральным дырэктарам «Беларусьфільма» 27 жніўня, у разгар рэспубліканскага конкурсу на вытворчасць нацыянальных фільмаў.

Чаму Поршнева прызначылі гендырэктарам «Беларусьфільма»?

Яго папярэднік Алег Сільвановіч на гэтай пасадзе адпрацаваў чатыры гады і неаднаразова падвяргаўся крытыцы. Па-першае, маштабная рэканструкцыя кінастудыі пры ім так і не была завершаная. Каб трапіць у адміністрацыйны корпус «Беларусьфільма», да гэтага часу трэба прабірацца праз двары, ісці па драўляных мастках. Па-другое, акупнасць прадукцыі «Беларусьфільма» па-ранейшаму не задавальняе дзяржаву. Па-трэцяе, як у літаратуры не стварылі «сваю «Вайну і мір», так і ў кіно не з'явіўся свой намінант на «Оскар».

Паколькі ў Беларусі прызначэнне вышэйшых службовых асоб і кіраўнікоў рэспубліканскіх арганізацый — працэс непублічны, пра канкурэнтаў Ігара Поршнева мала што вядома. Аб магчымым прызначэнні заяўляў рэжысёр і сценарыст Андрэй Голубеў:

«У красавіку гэтага года я прайшоў усе праверкі, атрымаў патрэбныя рэкамендацыі, закрыў сваю студыю і чакаў, калі мяне прызначаць генеральным дырэктарам ці хаця б мастацкім кіраўніком, як мне казаў Святлоў. Але кінастудыю ўзначаліў Ігар Поршнеў, мне нічога не патлумачылі. Ужо цяпер я разумею, што граў ролю масоўкі, каб нібыта было з каго выбіраць». Цяпер Голубеў сцвярджае, што Поршнеў не проста заняў яго месца на кінастудыі, але і аддаў яго праект «Сляды на вадзе» расейскаму рэжысёру Ягору Канчалоўскаму.

Ёсць дзве версіі, чаму Ігар Поршнеў узначаліў «Беларусьфільм».

Версія першая — прызначэнне лабіраваў асабіста міністр культуры Барыс Святлоў. Кажуць, яго бацька, рэжысёр Уладзімір Святлоў, быў добра знаёмы з Валянцінам Поршневым, дырэктарам многіх стужак і бацькам цяперашняга кіраўніка нацыянальнай кінастудыі. Поршнеў-малодшы сваё знаёмства з міністрам не адмаўляе, але кажа, што яны толькі часам бачыліся, пра сяброўства гаворкі не ідзе. 

Зрэшты, становішча самога Барыса Святлова ва ўрадзе цяпер наўрад ці можна назваць стабільным. Пасля таго, як ён прызнаўся, што мантаваў правальны, на думку гледачоў і кінакрытыкаў, фільм «Мы, браты…», у прэсе з'явілася інфармацыя, што ў бліжэйшы час міністр адправіцца паслом або ў Малдову, або ў Таджыкістан. Папярэдні міністр культуры, нагадаем, працягнуў кар'еру паслом у Францыі.

Другая версія прызначэння Ігара Поршнева — у пачатку 2000-х ён з'ехаў у Маскву, шмат гадоў працаваў у прыватных кампаніях, на расійскім тэлебачанні. Ён ведае, як прыцягваць грошы, і ведае, што такое запатрабаванае кіно. Гэтага шмат гадоў і дамагаюцца чыноўнікі ад «Беларусьфільма».

Для Мінкульта галоўнае пытанне — хто купіць беларускае кіно?

У Расіі Міністэрства культуры падтрымлівае дэбютнае, эксперыментальнае кіно. На камерцыйныя праекты грошы вылучае Фонд кіно.

У Беларусі пытанне «хто купіць фільм» — адно з галоўных. Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу павінны даць камісіі план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу трох гадоў з дня яго стварэння. І мяжа мараў сёння — прадаць фільм расейскаму тэлеканалу. Менавіта таму расійскія кіназоркі хоць бы намінальна, але прадстаўленыя ў беларускіх серыялах.

І запрашаючы Ягора Канчалоўскага на ролю рэжысёра фільма «Сляды на вадзе», ніхто не хавае, што пад яго імя ў Расіі значна больш ахвотна дадуць грошы, чым пад імя Андрэя Голубева. І, падобна, у бліжэйшы час гэтая сітуацыя захаваецца.

З першых заяў новага гендырэктара «Беларусьфільма» вынікае, што першачарговая задача — рэканструкцыя кінастудыі. Больш увагі цяпер абяцаецца надаваць маладым рэжысёрам. Таксама Поршнеў марыць зрабіць кінаальманах пра Мінск. У Ягора Канчалоўскага, дарэчы, вялікі досвед у гэтай справе — у яго фільмаграфіі ёсць такія стужкі, як «Масква, я люблю цябе», «Маё сэрца — Астана», «Баку, я люблю цябе».

Выканаўчы прадзюсар

Ігар Поршнеў нарадзіўся ў Мінску. Як акцёр ён наўрад ці запомніўся гледачу — сыграў мала і ў эпізадычных ролях. Але паспеў папрацаваць выканаўчым прадзюсарам на ОРТ, РТР, НТВ. Быў намеснікам дырэктара «НТВ-кіно». Праўда, усяго адзін год.

На «Беларусьфільме», паводле яго слоў, ён ведае кожны кут. Яго бацька доўгі час працаваў на кінастудыі, так што Ігар Поршнеў тут быў частым госцем. Ён і сам прапрацаваў на «Беларусьфільме» амаль 20 гадоў, пакуль не перабраўся ў Маскву.

Поршнаў адмаўляецца адказваць на пытанні, даваць інтэрв'ю і казаць пра канфлікт з Голубевым.

«Два тыдні пасля прызначэння я камунікаваў з журналістамі. Мне трэба займацца справай, а не размовамі. Праз год прыйдзеце на кінастудыю і пабачыце, што я паспеў змяніць», — адзначае Ігар Поршнеў.

З размовы складваецца ўражанне, што новы гендырэктар «Беларусьфільма» не вельмі падзяляе Расію і Беларусь, хоць робіць агаворку на апошнюю прамову Лукашэнкі пра тое, што мы самастойная нацыя і не трэба ставіць выбар паміж Усходам і Захадам.

Беларусь ён, дарэчы, называе «Беларусіяй». А яго малодшыя дзеці вызваленыя ў гімназіі ад вывучэння беларускай мовы.

Чытайце таксама: Здымаўся ў трэцярадных расійскіх серыялах, працаваў на НТВ і РТР. Пяць фактаў пра новага кіраўніка «Беларусьфільма»

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу21

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

Эмануэль і Брыжыт Макроны хочуць прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай16

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ11

«Перавыхаваць, мілітарызаваць і русіфікаваць»: Расія стварыла беспрэцэдэнтную сістэму для выкрадзеных украінскіх дзяцей5

«Міліцэйская дзяржава». Прарасійская актывістка Мірсалімава скардзіцца, што міліцыя не пакідае яе ў спакоі6

З Мінска і Гродна запусцілі аўтобусы ў Варшаву праз Латвію3

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых2

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку2

«Хоць цэглай сцірай», або нізкі статус». Гутарка з хлопцам, якога прымусілі ў калоніі знішчыць тату з Пагоняй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу21

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць