Грамадства77

МУС: «Пачалі складаць пратаколы, але зразумелі, што гэта журналісты, і не сталі»

Вулічная акцыя, прымеркаваная да 19-х угодкаў рэферэндуму 1996 года, прайшла 24 лістапада. Прайшла мірна і спакойна: нікога не затрымалі, але традыцыйна склалі пратаколы на арганізатараў і пару-тройку актывістаў. Найперш на тых, хто меў пры сабе нацыянальную сімволіку.

Але нечакана пратаколы склалі нават на журналістаў! Прычым дадзеныя міліцыянеры перапісвалі не з пашпартоў, а з… журналісцкіх пасведчанняў!

«Калі ўжо закончылася акцыя, міліцыянеры пачалі масава складаць пратаколы ў тым ліку і на праваабаронцаў, — распавядае журналістка «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык. — Мы падыходзілі і пыталіся ў гэтых людзей іх імёны і нумары тэлефонаў — каб пазней можна было даведацца пра іх лёс. У адну з такіх хвілін да мяне падышоў міліцыянер і папрасіў маё пасведчанне. Я яму пасведчанне паказала, і ён адразу дастаў планшэт і пачаў задаваць пытанні: як імя па бацьку, год нараджэння, месца жыхарства і гэтак далей. Я перапытала: «Навошта вам гэтыя звесткі і што вы пішаце?» Ён кажа: «Складаю пратакол». «Пратакол за што?» — «За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Я пытаюся: «І як я брала ўдзел?» — «Вы ішлі вуліцай». Тое, што я ішла вуліцай і выконвала сваю працу, яго не супакоіла і не пераканала, што гэта не мае дачынення да ўдзелу».

Я як сведка, які таксама «ішоў вуліцай» і выконваў свае прафесійныя абавязкі па асвятленні падзеі, скажу: ні нацыянальнай сімволікі ў руках Галіны Абакунчык не было, ні лозунгаў яна ніякіх не крычала, ні міліцыянераў за рукавы формы не хапала — проста працавала. Тым не менш, пратакол быў складзены, а Галіну супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Мінска папярэдзіў: «Вас выклічуць». Куды і калі, міліцыянер не ўдакладніў.

І адразу перанакіраваў сваю ўвагу на журналістку «Народнай волі» Кацярыну Андрэеву, якая здымала на тэлефон працэс складання пратакола на Галіну Абакунчык.

«Мне сказалі: «Пакажыце ваш дакумент», і я паказала ім бэйдж-пасведчанне «Народнай волі», які вісеў у мяне на паліто — каб быў бачны. Яны запісалі імя і прозвішча і пачалі пытацца дату нараджэння, але тут я сказала, што на маім бэйджыку ёсць уся неабходная ім інфармацыя і нічога больш я ім казаць не збіраюся — павярнулася і пайшла адтуль».

Па словах дзяўчыны, наўздагон міліцыянер сказаў, што позва ў суд ёй прыйдзе. 

Склалі пратакол і на журналіста газеты «Новы Час» Дзмітрыя Галко. Што праўда, кажа Дзмітрый, быў ён на акцыі не як журналіст, а як перакладчык амерыканскага карэспандэнта Al Jazeera. Але ж усё адно ў акцыі ён удзелу не браў. Ніякай сімволікі, знічак ці кветак.

Дзмітрый Галко: »Пасведчанне паказваў журналіст — карэспандэнт Al Jazeera Брэндан Хофман. Які ледзь не 10 разоў паўтарыў таму міліцыянеру: «Мы тут працуем, а вы нам перашкаджаеце. Гэты чалавек — мой перакладчык. Вось мая акрэдытацыя, маё пасведчанне — патлумачце, што вы робіце і чаму?» Такім чынам, ён засведчыў, што я тут працую. Але сэнсу ў гэтым ніякага не было — міліцыянер не рэагаваў абсалютна ніяк».

Што гэта было? З гэтым пытанне Еўрарадыё звяртаецца да кіраўніка прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага. Аказваецца, на журналістаў… ніякіх пратаколаў у выніку так і не склалі!

Аляксандр Ластоўскі: »Супрацоўнікі сказалі, што пратаколы не былі складзеныя. Яны пачалі складаць, але потым зразумелі, што журналісты, і ў дачыненні да іх пратаколы не былі складзеныя».

На самай справе даволі цяжка, складаючы пратакол не па пашпарце, а па журналісцкім пасведчанні, не здагадацца, што перад табой менавіта журналіст. Тым не менш, журналісты, на якіх пратаколы нібыта не склалі, раяць пачакаць і паглядзець, ці прыйдзе ім позва ў суд.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну9

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе5

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць