Культура2121

Пісьменнікі прапаноўваюць назваць адну з вуліц Мінска імем Гервасія Вылівахі 

Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) прапануюць уладам Мінска назваць адну з вуліц сталіцы імем Гервасія Вылівахі — галоўнага героя аповесці «Ладдзя роспачы» выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Пра гэта паведаміў старшыня СБП Барыс Пятровіч, выступаючы 26 лістапада ў Мінску на творчым вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Караткевіча. 

Без Караткевіча мы наогул не можам уявіць сучасную беларускую літаратуру. Прайшло больш за 30 гадоў з дня смерці Уладзіміра Караткевіча, але дагэтуль у Мінску няма ні вуліцы, названай яго імем, ні помніка пісьменніку. 

Паводле слоў Пятровіча, у сталіцы ёсць вуліца, названая ў гонар падпольшчыка Дзмітрыя Караткевіча. Паколькі назва вуліцы пішацца без дадавання імя гэтага ваеннага дзеяча часоў Вялікай Айчыннай вайны, доўгі час для ўлад горада гэта «служыла апраўданнем таму, што не можа з'явіцца яшчэ адна вуліца Караткевіча», але ўжо названая ў гонар пісьменніка. 

«Нядаўна ў Саюзе пісьменнікаў прайшоў шахматны турнір, — расказаў кіраўнік СБП. — Яго ўдзельнікі прынялі рашэнне паслаць ліст у аддзел культуры Мінгарвыканкама з прапановай назваць адну з новых вуліц калі не ў гонар самога Караткевіча, то ў гонар аднаго з яго герояў — Гервасія Вылівахі, ён таксама быў шахматыстам». 

«Гэта не новая з'ява ў свеце. У Еўропе нямала вуліц, якія носяць імёны вядомых літаратурных герояў. Скажам, у Нідэрландах ёсць вуліца Анны Карэнінай, а ў Польшчы, у Варшаве, — вуліца Віні-Пуха», — адзначыў ён. Пятровіч дадаў, што аддзел культуры Мінгарвыканкама ўжо перанакіраваў ліст пісьменнікаў у профільны аддзел, які займаецца пытаннем наймення сталічных вуліц. 

Такім чынам пісьменніцкая супольнасць зрабіла ўладам горада намёк на тое, што неабходна ўвекавечыць у сталіцы імя выдатнага беларускага літаратара. Кіраўнік СБП спадзяецца, што камісія па перайменаванні вуліц задумаецца, зразумее пасыл пісьменнікаў, і ў выніку неўзабаве ў Мінску «з'явіцца вуліца не Гервасія Вылівахі, а Уладзіміра Караткевіча».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі12

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы3

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць