Культура

Дачка Ліндгрэн прыедзе прэззэнтаваць беларускі пераклад «ПэпіДоўгайПанчохі»

Імпрэза заплянавана на 10 красавіка ў мастацкай галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Карын Нюман мае намер прыняць удзел ў прэзентацыі першага беларускага перакладу сусветна вядомай аповесці яе маці «ПэпіДоўгаяПанчоха». Імпрэза запланавана на 10 красавіка у мастацкай галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Арганізоўваюць прэзентацыю Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Сусветны бестсэлер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый Плакс. Рэдактар кнігі — Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа.

У рамках прэзентацыі кнігі плануецца творчая сустрэча з Карын Нюман — дачкой шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн — той самай, якая шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісанне гэтага твору. Запрашэнне на прэзентацыю атрымалі вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес18

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем23

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Цюменскую вобласць упершыню атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, мэтай быў НПЗ3

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес18

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць