Афіша11

Два вечары з вядомымі чэшскімі празаікамі — 11 і 12 снежня

11 снежня (субота). Прэзентацыя кнігі Катэржыны Тучкавай «Жыткаўскія багіні».

12 снежня (нядзеля). Прэзентацыя кнігі Іржы Гаічка «Рыбіна кроў».

Абедзве імпрэзы пройдуць з удзелам аўтараў, а таксама перакладчыцы Святланы Рогач і рэдактара серыі «Чэшскага калекцыя» Сяргея Сматрычэнкі.

Пачатак а 19-й. Адрас: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.

Катэржына Тучкава «Жыткаўскія багіні». Высока сярод карпацкіх грудоў здаўна жылі жанчыны, адораныя надзвычайнымі здольнасцямі. Яны ўмелі лячыць, дапамагалі парадамі ў душэўных пакутах, умелі прадказваць будучыню. Іх называлі багінямі і сваё мастацтва яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. Дора Iдэсава — апошняя з іх роду. Аднак іх майстэрства яна не пераняла, вывучылася на этнографа і вырашыла напісаць пра іх навуковае даследаванне. У канцы 90-х гадоў у архіве МУС яна адшуквае тэчкі, сабраныя дзяржбяспекай на ворага народа, яе цётку Сурмэну…

Раман Іржы Гаічка «Рыбіна кроў» – гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных зменаў канца ХХ ст., і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У 2013 годзе раман атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію «Magnesia Litera» як найлепшая кніга папярэдняга года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць