Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін да інцыдэнту са збітым расійскім бамбавіком Су-24 у Сірыі асабіста выбачаўся перад турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Пра гэта 9 снежня паведаміла ria.ru са спасылкай на кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова.
24 лістапада недалёка ад мяжы Сірыі і Турцыі турэцкія самалёты збілі расійскі бамбавік Су-24, які, па сцвярджэнні Анкары, парушыў паветраную прастору Турцыі. Абодва пілоты катапультаваліся. Увечары таго ж дня Мінабароны паведаміла, што адзін пілот загінуў.
Каментары