Літаратура

Абвешчана журы прэміі «Дэбют»

Сёлета ў журы прэміі «Дэбют» увайшлі:

Павал Бераговіч — старшыня фонду «Вяртанне», фундатар прэміі;

Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, музыка, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2013 годзе;

Віктар Марціновіч — пісьменнік, мастацтвазнаўца, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2011 годзе;

Юлія Мацук — загадчыца культурна-адукацыйнага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;

Антон Рудак — паэт, фіналіст прэміі «Дэбют» у 2014 годзе;

Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» у 2010 годзе;

Наталка Харытанюк — празаік, эсэістка, лаўрэатка прэміі «Дэбют» у 2010 годзе.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную $2000 паводле курсу Нацбанка РБ.

Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя $500 паводле курсу Нацбанка РБ.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2016 года запоўніць форму на сайце.

Таксама заяўку можна накіраваць на электронную скрыню ці на паштовы адрас: 220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101. Да заяўкі трэба далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі кнігі.

«Дэбют» быў заснаваны ў 2010 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і фондам «Вяртанне».

Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. «Дэбют» ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях «Проза», «Паэзія», «Мастацкі пераклад».

Каментары

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць