Навука і тэхналогіі11

Навукоўцы даказалі, што ўспрыманне часу з узростам скажаецца

У сталым узросце людзі сапраўды лічаць, што час ідзе хутчэй, чым у маладосьці, бо мозг павольней аб'ядноўвае гукавую і візуальную інфармацыю, што можа тлумачыць, чаму пажылыя людзі маюць кепскую рэакцыю.

«Для таго каб зразумець, што вакол нас адбываецца, мозгу даводзіцца хутка вырашаць, аб'ядноўваць ці не аб'ядноўваць дадзеныя з розных крыніц інфармацыі. Мозг пажылых людзей дрэнна спраўляецца з гэтай задачай, што можа тлумачыць тое, чаму яны нярэдка губляюць нітку размовы падчас дыялогаў з іншымі людзьмі, адчуваюць складанасці пры кіраванні машынай або проста дрэнна падтрымліваюць баланс цела падчас хады», — заявіў Майкл Барнэт-Кован з універсітэта Ватэрлоо (Канада).

Майкл Барнэт-Кован і яго калегі прыйшлі да такой высновы, назіраючы за рэакцыяй некалькіх дзясяткаў маладых і пажылых добраахвотнікаў на два тыпы раздражняльнікаў: белыя кругі на экране манітора і гукавыя сігналы. Як правіла, яны выводзіліся парамі — у некаторых выпадках удзельнікі вопытаў бачылі або два кругі, або чулі гук і бачылі круг, ці чулі два розныя гукі.

Задача добраахвотнікаў складалася ў тым, што яны павінны былі вызначыць, адбываліся абедзьве гэтыя падзеі адначасова ці не, на што ім давалася ўсяго 3 секунды, па сканчэнні якіх яны павінны былі націснуць на адну з двух кнопак на спецыяльным пульце.

Як паказаў гэты эксперымент, людзі ва ўзросце 50-60 гадоў пачынаюць досыць часта памыляцца і даўжэй думаць, чым маладыя людзі, у тых выпадках, калі ім даводзіцца ўспрымаць адначасова і візуальныя, і гукавыя сігналы. Асабліва гэта выяўлялася ў тых выпадках, калі навукоўцы прасілі іх успомніць, які з раздражняльнікаў з'яўляўся на экране або гучаў з калонак першым, а які — другім.

Мяркуючы па запаволенні рэакцыі пажылых людзей на змешаныя сігналы, іх мозг, відаць, горш спраўляецца са «склейваннем» розных тыпаў інфармацыі ў адзіную карцінку. Гэта, як лічаць Майкл Барнэт-Кован і яго калегі, тлумачыць тое, чаму пажылыя людзі лічаць, што час пачынае ісці хутчэй для іх — іх мозг проста не паспявае інтэграваць разнастайную інфармацыю ў адзіны «відэашэраг».

Па словах навукоўцаў, з дадзенай праблемай, якая можа абумоўліваць схільнасць пажылых людзей да аварый пры кіраванні машынамі, можна змагацца, выкарыстоўваючы спецыяльныя камп'ютарныя гульні і іншыя прыёмы, якія трэніруюць рэакцыю і ўзмацняюць абмен інфармацыяй паміж рознымі аддзеламі мозгу. Падобныя меры, як лічыць Майкл Барнэт-Кован, з'яўляюцца вельмі важнымі для здароўя насельніцтва Зямлі, бо яно імкліва старэе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць