Ежа22

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны

У Мінск-Свеце на вуліцы Алфёрава, 8 пачала працу новая «Капеечка». У краме прадаюцца прадукты, свежая выпечка, гатовая ежа і тавары першай неабходнасці, піша Realt.by.

Новая «Капеечка» адкрылася на першым паверсе жылой шматпавярховікі недалёка ад АвіяМола і станцыі Мінск-Паўднёвы. Звонку наведвальнікаў сустракае чырвона-жоўтая шыльда і намаляваная дзяўчынка з піцай.

На паліцах можна знайсці тысячы тавараў паўсядзённага попыту. Вітрыны займаюць мясныя вырабы і малочныя прадукты. Побач арганізаваны куток садавіны і гародніны. Маразільныя камеры запоўнены замарожанай рыбай.

Прыкметнае месца займае свежая выпечка: булачкі, слойкі, смятаннікі і пончыкі. Тое, што не раскупілі да 20:00, можна набыць на 30% танней.

Знайшлося месца і для зоны гатовай ежы навынас: тут ёсць катлеты, тэфтэлі, плоў, макарона, дранікі і ўдон з курыцай.

Бліжэй да кас працуе кава-пойнт. Сярод асаблівасцяў — фірмовыя піцы, якія касіры выпякаюць за 3 хвіліны. Трэба толькі выбраць адзін з шасці варыянтаў — ад пепероні да «Азіі».

Пасля гэтага замарожаную піцу змяшчаюць у разагрэтую печ, а калі яна гатовая — кладуць у каробку. Кожная важыць 490 г і каштуе 8,59 рубля.

Цэны на іншыя прадукты наступныя: рыс «Жасмін» — 3,29 рубля за 600 г, груца — 1,29 рубля за кілаграм.

Літр алею абыдзецца ў 4,79 рубля, марожанае «Сока-Сока» — у 1,49 рубля, пачак кавы Jacobs Monarch вагой 800 г — у 47,99 рубля, а літр Coca-Cola — у 2,89 рубля.

Таксама даступныя пельмені «Бабуля Аня» па 3,99 рубля за кілаграм, рыбныя палачкі з мінтая па 4,99 рубля і набор ролаў за 15,99 рубля. Пральны парашок BIMAX (3 кг) каштуе 14,99 рубля.

Сетка «Капеечка» налічвае каля 900 крамаў па ўсёй Беларусі. Яна належыць кампаніі «Дабраном», якая таксама развівае сетку «Маяк». Рытэйлер імкнецца падтрымліваць нізкія цэны за кошт камерцыйнай стратэгіі, аптымізацыі аперацыйных і лагістычных працэсаў, а таксама іншых выдаткаў.

Крама «Капеечка» на вуліцы Алфёрава, 8 працуе з 9:00 да 22:00.

Каментары2

  • Indrid Cold
    03.06.2026
    Піца з мікрафалёўкі. Што тут дзіўнага? Такую піцца на трактарным можна было з'есці 30 гадоў таму.
  • Ага
    03.06.2026
    "Выпякаюць за 3 хвіліны". Можа яны і яйка звараць за 1 хвіліну))

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць