Грамадства

«Новы час» атрымаў два папярэджаньні

Недзяржаўная газэта «Новы Час» атрымала адразу два папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі.

Недзяржаўная газета «Новы Час» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі.

Папярэджанні падпісала 25 сакавіка намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Як паведаміў прэс‑службе БАЖ шэф‑эдактар выдання Аляксей Кароль, рэдакцыя даведалася пра гэта ў мінулую пятніцу.

Першае папярэджанне вынесена паводле арт. 11 Закона «Аб друку…» — за тое, што выданне ў належны тэрмін пісьмова не паінфармавала рэгіструючы орган пра змену мовы выхаду. У рэгістрацыйным пасведчанні пазначана, што «Новы Час» выходзіць на беларускай і польскай мовах, а № №3,5,6,8 за гэты год выйшлі на беларускай і рускай мовах, — гаворыцца ў папярэджанні Мінінфармацыі.

У другім папярэджанні абвінавачанні выстаўляюцца па арт. 2 і 26 Закона «Аб друку…». Мінінфармацыі палічыла, што ў выходных дадзеных газеты няправільна ўказаны кіраўнік рэдакцыі — прыватнага выдавецкага унітарнага прадпрыемства «Час навінаў». Акрамя гэтага, прэтэнзіі міністэрства выклікала тое, што ў вышэйпералічаных нумарах газеты замест адной даты выхаду выдання ўказваюцца дзве.

Аляксей Кароль сцвярджае, што Мінінфармацыі памыляецца, бо кіраўніком рэдакцыі «Новага Часу» сапраўды з’яўляецца Алена Анісім — як і пазначана ў выходных дадзеных. А ўказанне дзвюх дат у кожным нумары штотыднёвіка папярэдне ўзгаднялася з Міністэрствам інфармацыі. Што да змены мовы, то, паводле Аляксея Караля, па‑руску ў выданні друкавалася толькі праграма тэлебачання.

Аляксей Кароль лічыць, што прэтэнзіі міністэрства надуманыя, бо «не было больш зашто чапляцца». Ён паведаміў таксама, што найбліжэйшым часам збіраецца абскарджваць санкцыі Міністэрства.

Як паведаміў прэс‑службе БАЖ кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, калі рэдакцыя выправіць згаданыя недахопы, то ніякія больш жорсткія санкцыі ёй не пагражаюць. Ён зазначыў таксама, што за ўказанне падвойных дат выхаду міністэрства цяпер будзе караць і іншыя выданні.

Прэс-служба БАЖ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

Мінабароны Беларусі распаўсюдзіла новы ўбогі фэйк29

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ8

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

У Аўстрыі працягваецца гісторыя са з'яўленнем пацучынай атруты ў дзіцячым харчаванні. Затрымалі падазраванага 1

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры21

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць