Свет99

Пяскоў: Расследаванне пра сям'ю генпракурора Чайкі не актуальнае

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў мяркуе, што расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) дзейнасці членаў сям'і генпракурора Расіі Юрыя Чайкі носіць заказны характар. Пра гэта прадстаўнік Крамля заявіў у чацвер, 17 снежня, у эфіры тэлеканала «Расія-24». 

«Я пагаджуся з тым, што гэта, хутчэй за ўсё, заказ», — сказаў Пяскоў. Ён дадаў, што інфармацыя Крамлю не цікавая і не актуальная. «Калі гэта яго паўналетнія дзеці, а гэта паўналетнія дзеці, і яны не ўяўляюць для нас ніякай цікавасці», — падкрэсліў прэс-сакратар Пуціна.

1 снежня Аляксей Навальны апублікаваў вынікі расследавання, якія тычацца незаконнага, на думку аўтараў, бізнэсу членаў сям'і генеральнага пракурора. Акрамя таго, у расследаванні паказаныя іх сувязі з бандамі забойцаў. Галоўнымі персанажамі расследавання сталі сыны Чайкі — Арцём і Ігар. Дарэчы, яны прыязджалі ў Беларусь у якасці байкераў, іх сустракаў Віктар Лукашэнка.

Публікацыя ФБК выклікала шырокі рэзананс, у тым ліку ў падкантрольных пуцінцам колах. Гэтак, Генадзь Зюганаў угледзеў у публікацыі «след ЦРУ ЗША». 

Варта адзначыць, што самога прэс-сакратара прэзідэнта Расіі абвінавачвалі ў несувымерных з ягонымі заробкамі тратах, у прыватнасці, вытраце соцень тысяч даляраў на вяселле і атрыбуты.

Прызначаў генпракурора Чайку Уладзімір Пуцін і толькі ён можа яго адправіць у адстаўку.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць