Саміт ЕС падтрымаў узмацненне жорсткасці нормаў Шэнгена па кантролі на межах. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд па выніках першага дня сустрэчы.
«Саміт падтрымаў прапанову Еўракамісіі (ЕК) аб увядзенні больш жорсткага кантролю на межах і параўнання асабістай інфармацыі з паліцэйскімі базамі дадзеных», - сказаў ён.
Гаворка ідзе аб прапанаваным ЕК абавязковым і поўным кантролі ўсіх асабістых дадзеных усіх асоб, якія перасякаюць знешнюю мяжу супольнасці, уключаючы грамадзян дзяржаў ЕС.
ЕК настойвае, што яны ўсе без выключэння павінны спраўджвацца з базамі дадзеных крымінальнай паліцыі, антытэрарыстычных і міграцыйных службаў.
Каментары