Грамадства22

Удзельніка Маршу студэнтаў пакаралі штрафам у 4,5 млн рублёў

Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў грамадскага актывіста штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў» — вулічнай акцыі пратэсту студэнцкай моладзі супраць аплаты пераздачы залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 сьнежня.

Судзьдзя Таццяна Матыль прызнала яго вінаватым у парушэнні ч.1 артыкула 23.34 КаАП аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Павал Сяргей сваёй віны не прызнаў і намераны абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі. Ён таксама адзначыў, што не мае намеру адмаўляцца ад далейшай грамадскай дзейнасці.

Раней Павал Сяргей быў актывістам «Маладога фронту», удзельнічаў у розных палітычных акцыях, неаднаразова яго прыцягвалі да адказнасьці. Падчас масавых палітычных вайсковых прызываў, быў забраны ў войска, адслужыў паўтара года, не прымаючы вайсковую прысягу.

Падтрымаць Паўла Сяргея ў судовым працэсе прыйшоў адзін з выкладчыкаў БДУ, які пажадаў не называць свайго імя.

Ён паведаміў, што працуе ў ВНУ толькі да новага году, бо пасьля выказваньняў у падтрымку студэнтаў, адміністрацыя БДУ не прадоўжыла зь ім кантракт. Паводле выкладчыка, рэктар ВНУ парушыў Канстытуцыю ў частцы атрыманьня бясплатнай адукацыі, падпісваючы распараджэньне аб платнай пераздачы іспытаў. Гэтым распараджэньнем ён таксама стварыў умовы для карупцыі ў асяродку выкладчыкаў. Ён таксама перакананы, што рэктар БДУ не адпавядае займанай пасадзе, калі адмовіўся сустрэцца са студэнтамі, якія зьвярнуліся да яго, сабраўшы подпісы. Таксама выкладчык расчараваны бязьдзейнасьцю бацькоў студэнтаў, якія будуць вымушаныя кампэнсаваць дадатковыя выдаткі за вучобу сваіх дзяцей. Ён таксама мяркуе, што вінаватымі ў складзенай сытуацыі зьяўляюцца не студэнты, а кіраўніцтва БДУ.

За «Марш студэнтаў» 2 сьнежня былі таксама складзеныя адміністрацыйныя пратаколы на іншых удзельнікаў: Яўгена Амялькова, Глеба Вайкуля. Некаторых студэнтаў, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканаты БДУ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну25

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць