Свет2626

У Чэхіі ствараюць партыю ў падтрымку Пуціна

Аб фармаваньні новай палітычнай адзінкі паведаміў у інтэрвію чэскаму прадстаўніцтву расейскага дзяржаўнага агенцтва «Спутнік» яе лідэр Іржы Вівадзіл. Палітычны рух (ці нават партыя), паводле яго слоў, ствараецца на аснове нефармальнай структуры «Сябры Расеі ў Чэскай Рэспубліцы», якая зьявілася ў сакавіку 2015 як група ў Facebook.

Іржы Вівадзіл — вядомы ў Чэхіі юрыст і палітык, у мінулым — дэпутат чэскага парлямэнту, сэнатар, намесьнік міністра юстыцыі Чэскай рэспублікі ў 2005—2006 гадах і судзьдзя Вярхоўнага адміністрацыйнага суда ў той жа перыяд.

Паводле Вівадзіла, штуршком да ператварэньня нефармальнай структуры ў палітычную стала нядаўні працяг краінамі захаду санкцый супраць Расеі. Мэта руху — стварыць «крытычную альтэрнатыву» партыям.

«Мы перакананыя, што за чвэрць стагодзьдзя, якія аддзяляюць нас ад 1989 года, легкадумны дрэйф у бок Захаду завёў нас у пастку. Мы сталі саўдзельнікамі злачынстваў у Іраку, Лібіі і Сырыі, а менавіта гэтыя канфлікты — прычына шматмільённай міграцыі, якая ахапіла сёньня Эўропу».

У інтэрвію Іржы Вівадзіл выказвае салідарнасьць зь цяперашнім прэзыдэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам, які не валодае, згодна з чэскай Канстытуцыяй, сур’ёзнымі паўнамоцтвамі, аднак бліскуча валодае антызаходняй рыторыкай. У калядным звароце да народа Зэман, у прыватнасьці, назваў масавую міграцыю апошняга года «сплянаваным уварваньнем».

Сярод блізкіх яму сусьветных палітыкаў Вівадзіл назваў лідэра «Нацыянальнага фронту» Францыі Марын Лё Пен, былога прэм’ера Грэцыі Алексіса Цыпраса і амэрыканскага рэспубліканскага палітыка Дональда Трампа (усіх іх лічаць «сябрамі Расеі»). Асноўная палітычная тэза Вівадзіла — неабходнасць барацьбы з «панаваньнем ЗША ў сьвеце».

Пераадолець «амэрыканскую гегемонію», на думку Вівадзіла, можа толькі цяперашні прэзыдэнт Расеі ў супрацы з Кітаем або Індыяй.

Для таго, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю, прапуцінскі рух у Чэхіі павінен сабраць тысячу подпісаў. Па фінансаваньне сваёй дзейнасьці Іржы Вівадзіл плянуе зьвярнуцца да грамадзян Расеі. На яго думку, расейцам будзе выгадна, калі Чэхія стане «мостам паміж Усходам і Захадам».

Прарасейскія партыі ўжо існуюць у некалькіх краінах Эўропы. У прыватнасьці, у Вялікабрытаніі створаная партыя «За Расею» — «для абароны інтарэсаў рускіх і рускамоўнага насельніцтва на тэрыторыі Вялікабрытаніі». А ў суседняй з Чэхіяй Славаччыне на выбары 2016 ідзе прарасейская кааліцыя «Адвага».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі52

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі52

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць