Свет99

Ахматава, Борхес, Бэкет, Моэм — названыя супернікі Шолахава за Нобеля ў 1965 г.

Шведская каралеўская акадэмія навук раскрыла імёны прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 1965.

На атрыманне прэміі, уладальнікам якой стаў Міхаіл Шолахаў, вылучаліся, у ліку іншых, Ганна Ахматава, Уладзімір Набокаў, Канстанцін Паўстоўскі, Хорхе Луіс Борхес, Сэмюэл Бэкет, Сомерсет Моэм, Пабла Нэруда і Эзра Паўнд.

Усяго ў спісе прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 1965 год, апублікаваным на сайце каралеўскай акадэміі, 90 імёнаў.

Па дадзеных журналістаў шведскай газеты Svenska Dagbladet, азнаёміцца з дакументамі аб выбары лаўрэата Нобелеўскай прэміі за 1965 год, разглядаўся варыянт, па якому ўзнагарода была б падзелена паміж Міхаілам Шолахавым і Ганнай Ахматавай. Аднак супраць такога варыянту выступіў кіраўнік адборачнага камітэта Андэрс Эстэрлінг.

Кандыдатура Шолахава была падтрымана членамі Нобелеўскага камітэта аднагалосна.

Імёны прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію і іншыя дакументы, якія тычацца працэсу адбору лаўрэатаў, трымаюцца ў сакрэце на працягу 50 гадоў. Па сканчэнні гэтага тэрміну дакументы раскрываюцца для шырокай публікі.

Каментары9

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць