Грамадства

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

Сярод ужываных прадуктаў лідзіруюць малако, мяса, яйкі, гародніна і садавіна і толькі потым бульба.

У 2025 годзе сярэдні бюджэт адной хатняй гаспадаркі ў сталіцы склаў 3 435,5 рубля ў месяц.

Асноўная частка расходаў (65,3%) — на спажывецкія патрэбы. У структуры гэтых выдаткаў пераважалі харчаванне (38,6%), непрадуктовыя тавары (31,6%) і паслугі (27,7%), пішуць Мінск-навіны.

Каля 21,3% ад даходаў мінчане пакідалі на ўкладах; 6,8% — выдаткі на будаўніцтва і куплю нерухомасці. На падаткі, узносы і іншыя плацяжы сыходзіла 2,7%, на вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі — 0,2%, на іншыя неспажывецкія выдаткі — 3,7%.

Спецыялісты таксама падлічылі, колькі прадуктаў за год з'еў адзін жыхар сталіцы (без уліку харчавання ў кавярнях і рэстаранах).

Лідзіруюць малако і малочныя прадукты — 308 кг на год. На другім месцы мяса і мясныя вырабы — 86 кг. Яшчэ адным часта ўжывальным прадуктам сталі яйкі (каля 255 штук).

Гародніны за год адзін мінчанін з’еў 86 кг, садавіны і ягад — 79 кг. Пры гэтым спажыванне бульбы склала ўсяго 43 кг на год на чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі10

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць