Грамадства1111

ЕГУ сцвярджае, што больш за 60% іх выпускнікоў вяртаюцца ў Беларусь

Усё больш выпускнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) становяцца запатрабаванымі ў Беларусі, сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў лістападзе-снежні мінулага года. Апытанне праводзілася сярод выпускнікоў, якія скончылі адукацыйныя праграмы ЕГУ ў Мінску і Вільні, паведамляе сайт ВНУ.

Па дадзеных апытання, 62,2% выпускнікоў ЕГУ жывуць у Беларусі, куды яны вярнуліся пасля навучання ў універсітэце. 83,3% рэспандэнтаў маюць пастаяннае месца працы, якое ў большасці выпадкаў цалкам або часткова адпавядае кірунку навучання ў ЕГУ.

64,6% выпускнікоў універсітэта працуюць у прыватным сектары эканомікі, 17,4% — у няўрадавых арганізацыях, 10,1% — у дзяржаўных установах Беларусі.

Пры гэтым 49,4% выпускнікоў ЕГУ зарабляюць вышэй сярэдняй штомесячнай зарплаты па Мінску. На думку арганізатараў апытання, гэта з'яўляецца «важным паказчыкам кар'ерных дасягненняў» выпускнікоў ЕГУ, а таксама сведчыць аб высокай якасці адукацыі ў ВНУ, якое «дае выпускнікам шэраг пераваг і робіць іх запатрабаванымі на рынку працы Беларусі».

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе, у 2004-м — зачынены беларускімі ўладамі па ідэалагічных прычынах. Праз год універсітэт аднавіў працу ў Вільні. Ён з'яўляецца літоўскай ВНУ, але мае нефармальны статус беларускага універсітэта ў выгнанні. Фінансуе ЕГУ кааліцыя міжнародных донараў, якія падтрымліваюць універсітэт як альтэрнатыву дзяржаўным ВНУ Беларусі. 

Каментары11

Цяпер чытаюць

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Усе навіны →
Усе навіны

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ9

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны2

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць