Грамадства3333

«Што там? Ды фіг яго ведае!» — у Мінску прайшоў антыкрызісны форум прадпрымальнікаў

Больш за тысячу прадпрымальнікаў сабраліся ў гасцініцы «Беларусь».

«Мяккая зала» гатэля не магла змясціць усіх ахвотных. Некалькі сотняў чалавек тоўпіліся ў фае, там нічога чуваць не было.

«Што там?» — «Ды фіг яго ведае». Калі ўзгадвалі прозвішча кагосьці з чыноўнікаў, то звычайна далей ішла нецэнзурная лексіка.

На сцэне тым часам красаваўся Анатоль Шумчанка, публічныя выступы гэта тое, дзе лідар «Перспектывы» пачуваецца вельмі камфортна.

Шумчанка адразу стаў супрацьстаўляць «нас, народ» і «іх, чыноўнікаў».

Калі расказваў пра сустрэчу з намеснікам міністра эканомікі, то сказаў: «Ваш прэзідэнт кажа, што трэба ісці ад жыцця». «Не трэба крыўдзіцца на народ, іншых людзей у вас не будзе», — сказаў Шумчанка, звяртаючыся да ўладаў.

«Нам патрэбныя перамовы з урадам», — гэтыя словы выклікалі апладысменты ў зале.

«Крамам канфіскату Кіраўніцтва справаў прэзідэнта патрэбныя новыя тавары». Зала зноў узрываецца воплескамі. Прысутныя дастаткова бурна рэагавалі на ўсё, што адбываецца на сцэне. З зала час ад часу гучала абурэнне, што прадпрыемствы «Марка» нядаўна выдзелілі буйны крэдыт усяго пад 3%. «А хто нам дасць?» — крычаць людзі.

Шумчанка кажа, што ўказ №222 аб сертыфікацыі тавараў стварыў «сацыяльны канфлікт» у грамадстве.

У выніку форум прадпрымальнікаў паставіў перад сабой тры мэты.

1. Адмена ўказа №222 аб сертыфікацыі тавараў.

2. Увядзенне мараторыю на канфіскацыю тавараў.

3 Зменшэнне падаткаў для ІП, пакуль заробкі ў краіне не дасягнуць тысячы даляраў.

Шумчанка намякае, што прадпрымальнікі могуць пайсці на збор подпісаў для правядзення рэферэндуму. «Няўжо мы не збяром 50 тысяч подпісаў?». «Збяром» — шматгалоса адказвае зала.

Варта адзначыць, што яшчэ ні разу Лідзія Ярмошына не прызнавала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для рэферэндуму.

А напрыканцы сваёй палымянай прамовы лідар «Перспектывы» сказаў, што ўсё ж 80—90% працэнтаў ІПшнікаў маглі б працаваць з сертыфікатамі, а іх абурае менавіта канфіскацыя прадукацыі падаткавікамі.

Наступны на сцэну падымаецца намеснік міністра гандлю Андрэй Мяшкоў.

Калі Шумчанка хадзіў з мікрафонам па сцэне як пратэстанцкі пастар, то Мяшкоў строга стаў за трыбуну. Гэты ўжо немалады сівы чалавек размаўляў строгай канцылярскай мовай.

«Давай сваімі словамі», — гудзе зала. «Тых, хто будзе выкрыкваць з месца, выведзем з залы», — адказвае Шумчанка.

Мяшкоў кажа, што патрэбна ствараць перамоўную групу на базе Міністэрства эканомікі, чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш. Мяшкоў, у сваю чаргу, назваў тэму «кроватачывай праблемай».

Святлана Калачова з Гомеля ад «імя ўсіх ІП» звяртаецца да Лукашэнкі «як да галавы нашай дзяржавы».

«У нашай краіне вялікая праблема, толькі вы можаце яе вырашыць. Мы, індывідуальныя прадпрымальнікі, не можам здзяйсняць ад 1 студзеня сваю дзейнасць. У нас няма магчымасці пераходзіць на новую сістэму. Як можна параўноўваць супермаркеты і індывідуальных прадпрымальнікаў. ІПэшнікі засталіся без сродкаў. Вам няверна чыноўнікі прадстаўляюць інфармацыю. Каму выгадна сутыкаць ваш народ з уладай? Аляксандр Рыгоравіч, умяшайцеся ў сітуацыю. Пачуйце нас, калі ласка», — у канцы выступа Калачова падняла свой беларускі пашпарт.

Усе людзі сустрэлі гэта воплескамі і крыкамі «Адмена». Самы эмацыйны выступ.

* * *

Аб'яднанне «Перспектыва» адправіла звароты на імя прэм'ер-міністра і кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі з прапановай правесці перамовы «на пляцоўцы «форуму» з мэтай развязання вострага канфлікту ў прадпрымальніцкім асяроддзі».

Нагадаем, што многія прадпрымальнікі, якія гандлявалі на рынках абуткам і вопраткай, спынілі працу. У залежнасці ад рынкаў на працу не выйшлі 70—90% гандляроў.

Гэта звязана з тым, што 1 студзеня 2016 года канчаткова набыў моц указ №222, які забараняе гандляваць таварам без накладных і сертыфікатаў. Чыноўнікі рабілі некалькі крокаў насустрач прадпрымальнікам: напрыклад, працягнулі тэрмін, калі можна было гандляваць рэшткамі несертыфікаванага тавару, знялі абмежаванні на колькасць гандлёвых кропак, дазволілі наймаць на працу не толькі сваякоў. Іпэшнікам далі зразумець: ад пачатку года ўказ пачне працаваць, падабаецца гэта ім ці не. Так і здарылася.

«Перспектыва» сцвярджае, што «пустыя рынкі і гандлёвыя цэнтры — гэта свядомы працоўны сацыяльны пратэст прадпрымальнікаў», а не «калядныя вакацыі», як заяўляюць некаторыя чыноўнікі. 

Каментары33

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць