Навука і тэхналогіі1212

«Сбербанк» Расіі адмаўляецца ад IT-платформы, над якой працавалі і беларускія праграмісты

«Сбербанк», які ў верасні 2015 года завяршыў цэнтралізацыю IT-сістэм банка, збіраецца цалкам памяняць новую платформу. Праект не вытрымаў канкурэнцыі.

У стварэнні платформы ўдзельнічала «дачка» банка — «Сбербанк-Технологіі». Адзін з яе офісаў распрацовак знаходзіцца ў Мінску. Ён быў адкрыты ў 2011 годзе, і гэта адзін з найбуйнейшых рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

Прэзідэнт «Сбербанка» Герман Грэф

«Мы вельмі ганарыліся сваёй праграмай цэнтралізацыі IT-сістэм, тым, як мы сур'ёзна прасунуліся за апошнія гады, інвеставалі каласальныя грошы. Гэта быў самы буйны і хуткі праект цэнтралізацыі IT-інфраструктуры ў свеце. Але, як толькі мы пабудавалі наш супер data-center, усё скончылі, мы прыйшлі да высновы, што мы абсалютна неканкурэнтаздольныя», — сказаў прэзідэнт «Сбербанка» Герман Грэф, дадаўшы, што «Сбербанк» прайграе канкурэнцыю не іншым расійскім банкам, а IT-кампаніям, якія «адбіраюць у яго самы салодкі кавалак пірага».

«Летась мы зрабілі 40 тыс. зменаў у нашай сістэме. Калі паглядзець на іншыя банкі, мы ў шакаладзе.

Але, калі глядзець на Amazon, Google, мы ганебна адстаем. Amazon робіць 10 тыс. зменаў сваёй сістэмы на дзень.

І ключавая задача, якая стаіць перад Сбербанкам сёлета, — гэта павялічваць хуткасць. Мы спазняемся», — патлумачыў Грэф.

Паводле яго, час ад распрацоўкі прадукту да яго ўкаранення мае займаць гадзіны, як у IT-кампаній, а не месяцы.

Як піша РБК, Грэф распавёў, што ў бліжэйшы час «Сбербанк» цалкам памяняе сваю платформу.

«Мы купляем пакет акцый у расійска-амерыканскай кампаніі, якая выйграла тэндэр у Oracle, IB — ва ўсіх, апынулася на парадак вышэй гэтых найбуйнейшых кампаній», — сказаў ён.

І дадаў, што гаворка ідзе пра «open source з выкарыстаннем воблачных тэхналогій, штучнага інтэлекту, машыннага навучання».

«Усе працэсы павінны быць перабудаваны. Мы маем вывернуцца, мы абсалютна не гатовыя да гэтага. Нам патрэбна гнуткая платформа, не такая велізарная, як сёння. Калі мы цяпер мяняем нейкую частку сваёй платформы, нам трэба два-тры месяцы тэставаць. Незразумела, дзе і што вылезе пры гэтым. Гэта катастрофа», — сказаў Грэф.

Выдаткі «Сбербанка» на IT ў 2014 годзе склалі каля 65 млрд рас. руб., распавядаў РБК першы намеснік старшыні банка Леў Хасіс.

«Сбербанк — гэта найбуйнейшая ў Расіі IT-кампанія. Мы займаем 10% расійскага рынку IT, з 450 тыс. праграмістаў 22 тыс. працуюць у нас», — адзначыў Грэф.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы12

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

Калумбія выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Чаму сядзець на кукішках важна для здароўя3

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы12

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць