Грамадства11

Аўтобусы ў Мінску будуць пераводзіцца на газавае паліва

Гарадскія аўтобусы ў Мінску паступова будуць пераводзіцца на газавае паліва, паведаміў 20 студзеня на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.

Паводле яго слоў, у сталіцы з сакавіка мінулага года ўжо курсіруе 10 такіх аўтобусаў. «Яны паказалі, што могуць працаваць і пры паніжаных тэмпературах, працаваць устойліва. Калі, як абяцалі пастаўшчыкі, будуць тарыфы ў два разы ніжэйшыя за кошт дызельнага паліва, то эканомія складзе 47%», — адзначыў Папянок.

«Мы плануем закупляць яшчэ такія аўтобусы, калі будзе дазваляць бюджэт. Мы не адыдзем ад гэтага, праз паўгода, год мы прыйдзем да поўнай замены на газавыя аўтобусы», — лічыць гендырэктар.

Ён таксама адзначыў, што ў гэтым годзе будзе працягвацца праца па абнаўленні рухомага саставу. «Намі заключаны дагавор з «Белкамунмашам» на пастаўку 33 сучлененых тралейбусаў, таксама ёсць дагавор на пастаўку 97 аўтобусаў. Гэта пакуль першыя крокі, патрэбы большыя. Але ў нас ёсць запас трываласці, я не бачу крытычнасці ў гэтым пытанні, будзем працаваць устойліва і аб'ёмы перавозак будзем выконваць», — запэўніў Папянок.

Ён паведаміў, што на балансе прадпрыемства 1.463 аўтобусы, 995 тралейбусаў і 138 трамваяў.

«Можна стварыць і большыя рэзервы, але гэта будзе не эканомна. Трэба дапаўняць штат вадзіцеляў, павялічваць сабекошт праезду. У гэтым сёння няма неабходнасці», — лічыць Папянок.

Сёлета таксама пачатая праца са стварэнні тралейбусных ліній у мікрараёне Каменная Горка, працягнецца рэканструкцыя трамвайных пуцей, у прыватнасці, на вуліцы Чапаева.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе19

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі мова нас звязвае27

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе19

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць