Здарэнні

Злачынца, які збег з жодзінскага суда, асуджаны ў Расіі

Сяргей Багдашоў, адзін з самых вядомых злачынцаў, які адшукваўся ў Беларусі і здзейсніў уцёкі з ізалятара ў Жодзіне ў 2009 годзе, прыгавораны ў Расіі да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 студзеня пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрухін.

У Беларусі за ўчыненыя злачынствы Багдашоў завочна асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Калі Расія выдасць Багдашова, на чым настойвае беларускі бок, ён пасля адбыцця пакарання ў РФ працягне адбываць пакаранне ў Беларусі.

Ураджэнец Магілёўскай вобласці Сяргей Багдашоў 1978 нараджэння 29 мая 2009 года, знаходзячыся ў камеры ізалятара часовага ўтрымання ў будынку суда Жодзіна, куды быў дастаўлены ў якасці абвінавачанага на судовае пасяджэнне па крымінальнай справе, збіў начальніка ізалятара, прычыніў яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, завалодаў табельнай зброяй і ўцёк з-пад варты.

У Смалявіцкім раёне Багдашоў выкраў «Кадылак», на якім паехаў у Расію. Да гэтага ён зарабляў крадзяжамі ювелірных вырабаў, апаратуры і інструмента з катэджаў, а таксама крадзяжом дарагіх іншамарак, за што і быў асуджаны.

Супрацоўнікам міліцыі Багдашоў прызнаўся: пры ўчыненні злачынстваў ім кіраваў «нейкі спартыўны азарт», яму падабалася красці ва ўмовах павышанай рызыкі. Выкрадаць машыны, проста злучаючы драты, нецікава, заяўляў Багдашоў, іншая справа — забрацца ў багаты дом, калі гаспадары спяць, знайсці месца, дзе ляжаць грошы, дакументы, ключы ад аўтамабіля.

Займаючыся злачыннай дзейнасцю, Багдашоў сутыкнуўся з тым, што мала хто замыкае дамы і гаражы на ноч. Так, ва Уздзенскім раёне з чатырох абследаваных гаражоў злачынец свабодна зайшоў у тры.

Злодзей паспяхова «гастраляваў» па Мінскай і Віцебскай абласцях, але, нягледзячы на паталагічнае шанцаванне і асцярожнасць (працаваў у пальчатках, абутак пасля кожнага крадзяжу мяняў), кольца вакол яго сціскалася. За некалькі месяцаў да затрымання Багдашоў быў зафіксаваны камерай вонкавага назірання ва Уздзе, калі знімаў у банкамаце грошы па выкрадзенай картцы.

Яго затрымалі ў верасні 2008 года, на той момант Багдашоў падазраваўся больш як у дзесяці крадзяжах. Пасля аказалася, што іх, толькі даказаных следствам, прыблізна паўсотні. Прычыненая шкода за няпоўныя тры гады (2006—2008) склала амаль мільярд рублёў.

Пасля ўцёкаў Багдашова з жодзінскага суда было ўстаноўлена, што ў Пскоўскай вобласці РФ ён учыніў серыю крадзяжоў з элітных дамоў, а ў кастрычніку 2009-га трапіў у поле зроку праваахоўнікаў у Сестрарэцку (Ленінградская вобласць). Пры затрыманні яму ўдалося ўцячы.

Затрымалі Багдашова, абвешчанага ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, толькі ў ліпені 2014 года ў Падмаскоўі. У гэтым праваахоўным органам дапамог звычайны плот, за які, сыходзячы ад пераследу, зачапіўся злачынец. Моцна пашкоджаную пры гэтым нагу пазней давялося ампутаваць.

У Беларусі ў дачыненні да Багдашова акрамя крымінальных спраў за крадзяжы былі распачатыя яшчэ дзве справы: на падставе ч. 4 арт. 294 (крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў) і ч. 2 арт. 413 (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з-пад варты) КК.

У верасні 2009 года судом Барысаўскага раёна быў асуджаны начальнік ізалятара часовага ўтрымання, які канваяваў Багдашова. Начальніку ІЧУ было прызначанае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на тры гады.

Начальнік ІЧУ абвінавачваўся на падставе ч. 1 арт. 428 КК (службовая халатнасць). Расследаванне праводзіла пракуратура Жодзіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?5

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі6

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?8

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?5

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць