Свет99

Сябра зацкаванага ў Расіі вучня Улада Калеснікава за палітыку змяшчалі ў псіхіятрычную клініку

Мікалай Падгорнаў распавёў радыё «Свабода», як яго «лячылі» ад палітычных поглядаў.

Мікалай кажа, што цяпер п'е седатыўныя прэпараты. Не ведае, як справіцца інакш са сваім станам. «Я да гэтага часу не магу паверыць, што Ўлад памёр. Кожны дзень плачу. У мяне быў адзін сапраўдны сябар. Мы вельмі падобныя шмат у чым, але я ўмею быць дыпляматычным, казаць людзям тое, што яны хочуць пачуць. А Улад быў бескампрамісны ва ўсiм. Ён не лічыў патрэбным крывадушнічаць і хлусіць дзеля ўласнай бяспекі», - кажа Мікалай.

У кастрычніку бацькі паклалі Мікалая ў вострае аддзяленне падлеткавага цэнтра пры маскоўскім псіхіятрычным шпіталі №15. «Я даў згоду на шпіталізацыю пад уплывам сям'і і псіхіятра. Ён мне заявіў: «Калі хочаш, каб з цябе, асацыяльнага элемента, зрабілі годнага члена грамадства, трэба лячыцца». Давалі самыя моцныя прэпараты: галаперыдол, амітрыпцілін, акінетон, прапазін. «У вольны ад лячэння час з-за пабочнага эфекту лекаў я мог толькі тупа хістацца з боку ў бок. Галава была як у тумане, я не мог прачытаць ні радка. На паветра мне выходзіць не дазвалялі, часам удавалася ўгаварыць санітара праветрыць палату перад сном», - кажа Мікалай.

Яго выпісалі за некалькі дзён да паўналецця. Лекары так і сказалі: «Мы не хочам займацца афармленнем папер, перакладаць ў дарослае аддзяленне». Пасля выпіскі з бальніцы Мікалай пад кантролем бацькоў працягваў прымаць нейралептыкі.

Бацькі адсялілі яго да бабулі. Яны не хочуць, каб Мікалай меў зносіны з малодшым братам.

* * *

18-гадовы Улад Калеснікаў скончыў жыццё самагубствам 25 снежня. Імя юнака стала шырока вядома ў чэрвені 2015 года, калі ён прыйшоў на заняткі ў футболцы з украінскім сцягам і надпісам «Вярнуць Крым!», а таксама вывесіў у Падольску, дзе ён вучыўся, антываенны лозунг. Пасля гэтага Улад быў адлічаны з тэхнікума. Ім зацікавіліся спецслужбы: паліцыянты прыходзілі і пыталіся, адкуль ён узяў футболку. Дзед, прыхільнік Пуціна, адправіў яго да бацькі, у Жыгулёўск. У ваенкамаце ён уключыў запісаны гімн Украіны і адмовіўся ісці ў войска.

Гісторыя Улада Калеснікава стала шырока вядомая, пра яго пісалі і расейскія, і заходнія СМІ. Ён вёў папулярны блог і ўдзельнічаў у шэрагу апазіцыйных груп у «фэйсбуку». Аднак у Жыгулёўску Улад не знайшоў супольнай мовы са сваякамі і скардзіўся на цкаванне з боку аднагодкаў:

«Адносіны з людзьмі проста жах — ужо абяцалі пабіць, кідалі ў мяне бруд і снежкі, пастаянныя абразы і штурханне локцямі ў калідорах. Нават адзін даў у твар (нямоцна, на шчасце). Мне нельга звяртацца ў паліцыю (тыя яшчэ ўлетку далі зразумець, што дапамагаць мне не будуць і, працытую, «сам бы табе ў морду даў за такія рэчы…» У Жыгулёўску тут са мной наогул што заўгодна могуць зрабіць. Адчайна шукаю, куды можна з'ехаць», — пісаў ён у лістападзе карэспандэнту Радыё Свабода.

25 снежня Улад Калеснікаў прыняў смяротную дозу лекаў. Паліцыя паведаміла, што выратаваць яго не ўдалося.

 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць