Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што яна ў жаху ад пакут людзей, выкліканых расійскімі бамбардзіроўкамі ў Сірыі.

Reuters.com
«У апошнія дні мы былі не проста шакаваныя, мы былі ў жаху ад таго, якія пакуты дзясяткам тысяч людзей прынеслі бамбардзіроўкі, у першую чаргу з боку Расіі», — заявіла канцлер на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу.
Меркель таксама заявіла, што ўсім бакам канфлікту ў Сірыі неабходна выконваць рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН, якая тычыцца бяспекі сірыйскага мірнага насельніцтва.
«У ёй Рада Бяспекі патрабуе, каб усе бакі неадкладна спынілі ўдары супраць мірнага насельніцтва і грамадзянскіх аб'ектаў, адмовіліся ад прымянення любой зброі, што не робіць ніякіх адрозненняў, бамбардзіровак з паветра», — дадала канцлер.
-
Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва
-
Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў
-
Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў
Каментары