Эканоміка

Мінскае прадпрыемства знаходзіцца пад пагрозай ліквідацыі з-за запазычанасці па заробку

Мінскае прыватнае прадпрыемства, якое мае некалькі кірункаў дзейнасці, знаходзіцца пад пагрозай ліквідацыі з-за запазычанасці па заработнай плаце перад сваімі работнікамі, паведаміў на сустрэчы з журналістамі 16 лютага пракурор Мінска Сяргей Хмарук.

«Летась у Мінску было 17 прадпрыемстваў, якія мелі запазычанасць па заработнай плаце перад сваімі работнікамі. Дзякуючы дзеянням усіх дзяржаўных органаў па выніках года такіх прадпрыемстваў засталося тры. У дачыненні да аднаго з прадпрыемстваў, якое не выконвала свае абавязацельствы па выплаце зарплаты, пракуратурай горада прад'яўленая заява аб яго ліквідацыі. Цяпер справа разглядаецца ў эканамічным судзе», — сказаў Хмарук.

Называць гэтае прадпрыемства ён не стаў, заявіўшы, што цяпер яно «жывое, там працуюць людзі». «Паберажэм яго», — сказаў пракурор Мінска.

«Цяпер гэтае прадпрыемства адшуквае максімальныя магчымасці для таго, каб пагасіць запазычанасць па заработнай плаце. Пагасіць — пракурор адмовіцца ад іску. Самае галоўнае, каб людзі працы атрымлівалі заробленыя грошы», — заявіў Хмарук.

Пры гэтым пракурор Мінска адзначыў, што ў гэтага прадпрыемства «акрамя вялікай запазычанасці перад работнікамі маецца запазычанасць і па падатках, зборах». «Але і яму вельмі шмат павінны. Калі з гэтым прадпрыемствам будуць разлічвацца яго контрагенты, яно будзе мець магчымасць пагасіць свае даўгі і далей займацца сваёй вытворчасцю», — упэўнены Хмарук.

Ён спадзяецца, што прадпрыемства разлічыцца з работнікамі, і пракуратура адклікае свой іск.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць